Фотогалерея
АДАМУ МИЦКЕВИЧУ - НАРОД

город: КРАКОВ (Польша)/ Заосье (Беларусь)
автор: admin
фотоаппарат: FUJIFILM FinePix S2960
фотографий: 43
Просмотров: 3273

      Адам Мицкевич – один из величайших поэтов и общественных деятелей Восточной Европы XIX века, оказавший огромное влияние на литературное наследие Польши, Литвы и Беларуси. Адам Мицкевич считается национальным поэтом этих стран, так как долгое время их территории входили в состав Российской империи и составляли  единое государство. Родился поэт 24 декабря 1798 в фольварке Заосье  Новогрудского уезда  Литовской губернии Российской империи (территория современной Беларуси). Умер 26 ноября 1855 в Константинополе Османской империи. В 1890 году прах Мицкевича был перевезен в Краков и помещен в саркофаг в Вавельском кафедральном соборе, усыпальнице польских королей и великих людей. А 1898 году к сотой годовщине со дня рождения поэта на главной площади города Старый Рынок был установлен памятник работы польского скульптора Теодора Рыгиера. Памятник представляет собой скульптуру Адама Мицкевича, установленную на высоком гранитном пьедестале с четырех сторон которого находятся фигуры  женщин олицетворяющие собой: Родину, Доблесть, Науку и Поэзию. В 1940 году памятник как символ независимости польского народа был разрушен фашистскими оккупантами. Сама скульптура Адама Мицкевича была вывезена и находилась на складе металлолома в Гамбурге. Восстановлен памятник был в 1955 году. Теперь это самая узнаваемая и фотографируемая достопримечательность Кракова. С этим памятником связано очень много примет и традиций. Одна из них  позволяет узнать, как сдашь экзамен.  Для этого за 100 дней до экзаменов студенты и школьники приходят к памятнику Адаму Мицкевичу и прыгают вокруг него на одной ноге. При  этом количество кругов, которое получится преодолеть, будет соответствовать оценки на экзамене. У местных жителей эти прыжки не вызывают смеха, так как все свято верят этой традиции.

 


 

 

АДАМ МІЦКЕВІЧ

 

Гаварыць пра Міцкевіча — гэта значыць гаварыць аб харастве, праўдзе і справядлівасці, гэта значыць гаварыць пра змагара за права, пра героя абавязку, гаварыць пра апостала свабоды, вестуна вызвалення народаў.

 

Віктор Гюго

 

      Непадалёку ад Мядзеневіч, дзе набірае разбег Шчара, сярод векавых ліп і клёнаў прытулілася Завоссе, адкуль пачынаўся лёс вялікага паэта. У людской памяці пра яго часта згадваецца. Так, згодна мясцоваму паданню, ідылічны вечар прыпаў на куццю ў снежні 1798 г., калі ў беларускіх шляхецкіх засценках чакалі першай зоркі, каб за ўрачыстым сталом, засланым сенам і накрытым даматканым белым абрусам, спаткаць Каляды. На дварэ віхрыліся ў чароўным танцы сняжынкі і ціха, даганяючы адна адну, акутвалі наваколле свяжуткім покрывам. Але вось быццам па чыёйсьці просьбе ўсё супакоілася, праясніўся небасхіл над калдычэўскімі прасторамі, і на іх усходнім ускрайку з’явілася зорка. Пасля за ёй крышку далей іншыя зорачкі замігцелі. Але тая першая была надзвычай яркая, і людзі міжвольна цешыліся і гаварылі, што, мабыць, у гэтую хвіліну чалавек вялікі родзіцца. Памятным стаў той вечар, бо менавіта тады, 24 снежня 1798 г. у сям’і Мікалая і Барбары Міцкевічаў нарадзіўся другі хлопчык, якому суджана было стаць вялікім. Традыцыйна яму, паводле каталіцкай веры, далі два імёны: адно — Адам, другое — Бернард. З першым імем ён пайшоў у вялікае жыццё, у польскую і сусветную літаратуру. Другое амаль згубілася, бо засталося толькі ў метрычных дакументах, якія выпісаў 22 лютага 1799 г. пробашч фарнай святыні ў Навагрудку.

 

     Неўзабаве, калі маленькаму Адасю было ўжо тры гады, бацька прадаў хутар у Завоссі і купіў у Навагрудку, дзе працаваў адвакатам у судзе, невялікі драўляны домік у цэнтры горада.

 

     Жыццё ў старадаўнім Навагрудку ў пачатку XIX ст., дзе прайшло дзяцінства будучага паэта, мала чым адрознівалася ад вясковага. Зімовымі вечарамі ў дом Міцкевічаў да служанкі Гансеўскай прыходзілі сялянскія дзяўчаты і пралі кудзелю, спявалі народныя песні. Слуга бацькі Блажэй цікава расказваў казкі, легенды, паданні, сапраўдныя і прыдуманыя гісторыі. Адась і яго брацікі — Францішак, Алесь і Юрка, сабраўшыся на кухні, з затоеным дыханнем слухалі Блажэя, і тады іх цяжка было ўгаварыць ісці спаць.

 

     Пасля доўгай зімы, калі прыходзіла вясна, хораша свяціла сонца і ў зялёнае ўбранне прыбіраліся дрэвы, узгоркі і даліны, дзеці разам з дзядзькам Блажэем крочылі на Замкавую гару. Тут, у акружэнні руін старадаўняга замка, па суседству з фарным касцёлам і непадалёку ад гаю і гары Міндоўга, пад якой нібыта пахаваны вялікі князь са сваім залатым тронам, усё было надзвычай загадкава і таямніча.

 

     Адсюль, з Замкавай гары, хлопчыкі бачылі, як у розных напрамках бягуць дарогі, што вядуць у Вільню, Ліду, Любчу і Мір. Прыемна было назіраць, як у вячэрнія часіны паволі кацілася сонца за небасхіл, каб адпачыць пасля доўгага дзённага падарожжа, як сіняватая павалока ахутвала палі і пералескі, бары і пушчы прынёманскага краю.

 

     У гады вучобы ў дамініканскай школе ў Навагрудку Адам Міцкевіч цесна пасябраваў з Янам Чачотам, будучым беларускім і польскім фалькларыстам і паэтам. Яны часта наведвалі мясцовыя кірмашы, якія наладжваліся ў панядзелак і чацвер. Шмат цікавага хлопцы бачылі ў навакольных вёсках і мястэчках, куды адпраўляліся ў нядзелю, каб паглядзець, як спраўляюцца сялянскія вяселлі і дажынкі. Іх захаплялі народныя звычаі, абрады, імправізаваныя прадстаўленні з песнямі і танцамі. Заслухоўваліся яны народнымі баладамі, у якіх апавядалася пра вялікае каханне вясковых хлопцаў і дзяўчат, што вывяралася суровым жыццём прыгоннага часу:

 

«Толькі адно ты помні, Гэленка,

Помні заўсёды, любая,

Што будзе ў пекле тая паненка,

Слова якая змяняе...»

 

     Горача наказваў юнак сваёй каханай. I ў яе словахпрызнанні таксама чулася перасцярога:

 

«Добра, мой мілы,

Буду твая я нявеста,

Хто зразу любіць, потым пакіне, —

У пекле таму толькі места...»

 

     Глыбокая чалавечнасць і рамантычнасць беларускіх народных балад моцна хвалявала юных сяброў і распальвала ў іх грудзях першае паэтычнае натхненне.

 

     Нязгасны агонь вялікага светлага пачуцця — «святы агонь паэзіі» — распаліла ў душы і сэрцы Адама Міцкевіча Марыля Верашчака, «паненка на выданні», са старадаўняга беларускага шляхецкага роду Верашчакаў, маёнтак якіх быў у Тугановічах, што раскінуліся сярод маляўнічых пагоркаў над р. Сэрвач.З ёй паэт спазнаў радасць сустрэч... Марыля па свім характары і паэтычным настроі была вельмі падобна да яго. Атрымаўшы добрую адукацыю і выхаванне, яна ўмела заняць гасцей, любіла літаратуру, музыку і спевы, таленавіта выконвала на фартэпіяна ў сваёй апрацоўцы беларускія народныя песні. З першай сустрэчы Марыля зачаравала Міцкевіча:

 

 «Упершыню я, раб, здаволены няволяй,

Я на цябе гляджу, а позірк — ясны дзень,

Гадаю пра цябе, і ў згадках — хоць бы цень,

Люблю, а ў сэрцы — ні журбы, ні болю».

(Пераклад Язэпа Семяжона.)

 

     Пры першай магчымасці паэт наведваў туганавіцкі дворык, каб пабачыцца з Марыляй. Ці ж была яна прыгожай?  «Гледзячы для каго», — казалі людзі. Чароўнасць Марылі была ў прывабным позірку яе блакітных вачэй, лагоднай умешцы, залацістым бляску валасоў і харастве душы. «Яна, пэўна давяла б да адчаю самага лепшага мастака, які захацеў бы перадаць тое, што было ў ёй сапраўды прыгожым і што ў ёй бачыў і разумеў Адам», — успамінаў пазней Ігнат Дамейка, дваюрадны брат Марылі, вядомы вучоны і падарожнік:

 

«Калі мне паложыш руку на далоні,

Нязнаны спакой маё сэрца агорне,

Сном лёгкім навекі засну я, здаецца,

Ды будзіць мяне ўсхваляванае сэрца.

I мне задае яно ў голас пытанне:

Ці гэта дружба, ці гэта каханне?»

(Пераклад Ніны Тарас.)

 

     Міцкевіч і Марыля пакахалі адзін аднаго. Яны любілі бавіць час у цяністых алеях парку туганавіцкага дворыка, у альтанцы з прыгожых ліп. Закаханыя адпраўляліся ў парафіяльную Вароньчу і на легендарную Свіцязь. Аднойчы тут на беразе возера Адам і Марыля сустрэлі рыбака, які выклікаў іх цікавасць. Паступова ён разгаварыўся і пачаў расказваць ім пра тутэйшыя мясціны, сваё гаротнае жыццё, асаблівасці свіцязянскай вады і самога возера, на месцы якога калісьці быў горад. Закончыўшы расказваць адно паданне, рыбак пачынаў іншае. У яго расказах было шмат праўдападобнага і паэтычнага: «Калісь вада тут была маладою». Марыля не ўстрымалася першай: «Вось гэта сапраўдная паэзія! Напішы штонебудзь падобнае», — звярнулася яна да свайго каханага.

 

     Шчасце рамантычных сустрэч Міцкевіча і Марылі аказалася нядоўгім. Марыля, будучы нарачонай графа Ваўжынца Путкамера, у лютым 1821 г. выходзіць за яго замуж. Калі раней Міцкевіч не прэтэндаваў на руку Марылі, а нават ухваляў яе выбар, улічваючы заслугі нарачонага перад родным краем, дык цяпер вестка аб шлюбе каханай прынесла яму ў Коўна глыбокае засмучэнне. У паэта нарадзіліся радкі, поўныя роспачы і жалю:

 

«Прэч з маіх воч!.. I я знікну без следу,

Прэч з майго сэрца! I сэрца скарыцца,

Прэч з маёй памяці! З гэтым, ты ведай,

Век наша памяць не зможа згадзіцца...

Там, дзе страчаліся шчаснай парою,

Дзе расставаліся сумнай хвілінай,

Буду заўжды неразлучным з табою,

Бо ўсюды частку душы я пакінуў».

(Пераклад Максіма Танка.)

 

     Марыля, аднак, не хацела парываць сувязі з паэтам. «Будзь разважлівы, мой сябра, не загубі свой талент. Забудзь пра каханне, якое сталася прычынай твайго няшчасця, — пісала яна яму. — Калі для твайго пакою патрэбна, каб ты мяне больш не бачыў, я згодна на гэта. Даю табе поўную волю паступіць так, як падабаецца, абы ты толькі быў шчаслівы, задаволены і спакойны. Запэўніваю цябе толькі дбаць пра здароўе. Памятай, што яно для мяне вельмі дарагое. Будзь вялікім, мой сябра!»

 

     Адам Міцкевіч, якога не пакідалі сумныя перажыванні, улетку 1821 г. наведаў бацькоўскі дом у Навагрудку і Туганавічы. Шмат увагі тады аддаваў творчасці. Неўзабаве ў Вільні выходзяць у свет першы (1822) і другі (1823) томікі яго паэзіі, якія азнаменавалі пачатак рамантызму ў польскай літаратуры.

 

     Жыватворнай крыніцай паэзіі Міцкевіча сталі вусная народная творчасць беларусаў, іх песні, гістарычныя легенды і паданні, прыгажосць родных мясцін. Можа таму міцкевічаўскія балады і рамансы ўспрымаюцца беларусамі з бязмежнай радасцю. Яны адчуваюць, што геніяльная муза Адама Міцкевіча нарадзілася і ўзрасла на іх зямлі, што яе песцілі нашы песні і паданні, калыхалі вятры Плужынскага бору і Налібоцкай пушчы, хвалі празрыстай Свіцязі, імклівага Нёмана.

 

     Тонкі знауца анчыннага фальклору Рыгор Шырма запісаў урывак народнай балады «Штото за хлопец», пачутай у ваколіцах Цырына. Гэтыя радкі проста зачароўваюць:

 

«Штото за хлопец, што за дзяўчына

У поле пад вечар выходзяць

I, прытуліўшысь там каля млына,

Ночкі спакойна праводзяць.

 

Яна ўцякае з бацькавай хаты,

Хлопец — з зялёнага гаю,

Дзяўчына з вёскі — Гэляй завецца,

Хлопца як зваці — не знаю».

 

     Лёгка здагадацца, што сваёй рытмікай і зместам балада нагадвае міцкевічаўскую «Свіцязянку». Фалькларыст слушна заўважыў, што ў паэзіі Міцкевіча ідэйнамастацкае багацце народнай творчасці спалучаецца з высокай этыкай, яе вечнай актуальнасцю.

 

     Менавіта тут, у родных мясцінах, паэт усведамляў для сябе «прастор шырокі», дзе «раздолле, пекната і хараство, смарагд вясною, золата ў жніво». Ён быў перакананы, што нездарма ў цудоўным краі спрадвеку шануюцца «добрыя звычаі». Паэта цешыла, што тут растуць таленавітыя людзі, патрыёты, дбайныя і руплівыя сяляне. Да іх усіх звяртаецца паэт:

 

«Жыві ж ты ў іпчасці, наднямонскі край,

Багатыя ўраджаі з ніў збірай,

Будзь знакаміты ўсім сваім народам,

Не толькі Верашчакаў слаўным родам,

Не толькі графам шчорсаўскім1 адным,

Які навукай робіць цуд зямны».

(Пераклад Хведара Жычкі.)

 

     Балады і рамансы, паэмы «Гражына» і «Дзяды» прынеслі Адаму Міцкевічу вядомасць у родным краі. Аднак за ўдзел у маладзёжных арганізацыях філаматаў і філарэтаў, якія мелі на мэце дапамагаць адзін аднаму ў навуках, удасканальваць таленты і дабрачыннасць сярод простага люду, яго чакала выгнанне ў глыбіню Расіі.

 

     Па этапе ў кастрычніку 1824 г. ён выехаў у Пецярбург. Тут спаткаў людзей, якія ад першай сустрэчы сталі для яго блізкімі сябрамі. Гэта Рылееў, Бястужаў. Затым — Адэса, Крым. Каля ног паэта быў край багаццяў і красы, а сэрца яго неслася ў край, які быў адабраны. Бурныя хвалі мора кожны раз напаміналі яму аб родным Нёмане. Свае ўражанні і пачуцці паэт увекавечыў у «Крымскіх санетах». У час знаходжання ў Маскве (1826) Міцкевіч стварае патрыятычную паэму «Конрад Валенрод», у якой думкамі вяртаецца ў свой край любімы.

 

     У маі 1829 г. Адам Міцкевіч атрымаў дазвол выехаць у краіны Заходняй Еўропы. У Германіі, Швейцарыі, Італіі і Францыі яго сустракалі як вялікага польскага паэта. Будучы ў Парыжы Міцкевіч балюча перажывае свой эмігранцкі лёс. Тут ён пачаў пісаць самы буйны твор, прысвечаны Бацькаўшчыне. Ім стала паэма «Пан Тадэвуш» (1834). Калі паэт працаваў над ёй, яму здавалася, што жыве ў родных мясцінах... Вечарамі да яго прыходзілі сябры — ціхмяны Ігнат Дамейка, верны прыяцель Стэфан Вітвіцкі, усім дарагі і аднолькава блізкі Фрэдэрык Шапэн, воін-паэт Антоні Гарэцкі, сардэчны і чулы Багдан Залескі. Ім ён чытаў урыўкі з паэмы. Усім уяўлялася, што разам ходзяць па страчаных сцежках, аглядаюць старадаўнія замкі, чуюць рэха палявання, што далятала з Кашалёўскай пушчы, а пасля, на прывале, чакаюць канцэрты Войскага. Затым быў другі канцэрт: рукі Янкеля перабіралі струны цымбал, неслася чароўная мелодыя песні. Яна шмат каму была ўжо знаёмая. У ёй гаварылася, як на чужыне, удалечыні ад роднай старонкі, адзін у цёмным лесе жаўнер, страціўшы сілы, упаў пад каня, а конь капытом стаў капаць яму магілку. I усе ўспаміналі тыя дні баёў, калі яны на развітанне а родным краем заспявалі гэту песню. З прысутных хтосьці крадком выцер слёзы. Ад слёз стрымацца было цяжка.

 

     Пасля выхаду ў свет паэмы «Пан Тадэвуш» (Парыж, 1834) Адам Міцкевіч займаецца публіцыстычнай дзейнасцю, дэвізам якой была вернасць ідэалам дэмакратыі. У час рэвалюцыйных падзей 1848 г. ён вы ступае ў абарону права народаў на рэспуб ліканскае праўленне. З гэтай мэтай Міцкевіч арганізаваў у Парыжы газету «Трыбуна народаў».

 

     Важным укладам у справу збліжэнш народаў з’явіўся курс лекцый Адама Міцкевіча па гісторыі славянскіх літаратур, які ён чытаў у Калежы дэ Франс у Парыжы. Добрае, зычлівае слова сказана ім пра духоўны скарб беларусаў, іх мову якая «ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёй для сваёй дыпламатычнай перапіскі». Яе Міцкевіч лічыў «самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай».

 

     Апошнім актам палітычнай дзейнасці Адама Міцкевіча была арганізацыя польскіх легіёнаў у час руска-турэцкаі вайны, каб вызваліць землі і народы былой Рэчы Паспалітай з няволі суседніх манархій. З гэтай мэтай ён прыехаў у 1855 г. у Канстанцінопаль, дзе нечакана захварэў на халеру і 26 лістапада памёр.

 

     На Беларусі і ва ўсім славянскім свеце Адам Міцкевіч здабыў шырокую папулярнасць яшчэ пры жыцці. Для беларускіх літаратараў паэзія вялікага земляка стала школай паэтычнага майстэрства. Імя Адама Міцкевіча на Беларусі вымаўляецца з глыбокай пашанай і любоўю.

 

Л. П. Мірачыцкі.

 


 

 

 

СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА  ГІСТАРЫЧНАЯ ВОБЛАСЦЬ БЕЛАРУСІ

 

Пытанне аб месцазнаходжанні летапіснай Літвы — адно з найважнейшых у нашым даследаванні. Сапраўды, дзе была тая зямля, імя якой пасля дало назву адной з буйнейшых дзяржаў у Еўропе? Гэта праблема патрабуе дэталёвага разгляду, бо з яе заблытвання найперш і пачынаецца заблытванне гісторыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага (далей ВКЛ).

 

У розныя гістрычныя перыяды пад Літвой разумелі не адну і тую ж тэрыторыю, не адзін і той жа народ. Яшчэ ў канцы XIX ст. А. Качубінскі аспрэчваў тых вучоных, якія «сучаснае этнаграфічнае становішча Літвы ўзводзілі ў становішча дагістарычнае, ад веку непарушнае». На жаль, гэта слушная думка была пакінута ў навуцы паза- ўвагай, і па-ранейшаму ў даследаваннях і падручніках па гісторыі Старажытная Літва атаясамліваецца з іншай гістарычнай вобласцю — Аўкштайціяй, якая займала ўсходнюю частку сучаснай Літвы.

 

Адной з прычын атаясамлівання летапіснай Літвы і Аўкштайціі з’яўляецца тое, што апошняя ў старажытнарускіх летапісах не згадваецца. Таму быў зроблены вывад, што яна выступае тут пад назвай Літвы. Гэта стала агульнапрынятым, што і стрымлівала далейшае высвятленне пытання, дзе была летапісная Літва XI — XIII стст. Даследчыкі, замест таго каб уважліва прачытаць і прааналізаваць адпаведныя месцы летапісаў з мэтай даць адказ на гэта пытанне, бяздоказна паўтаралі: Літва — гэта Аўкштайція. Аднак Літва XI — XII стст. — гэта зусім не Аўкштайція, і знаходзілася яна не там, дзе яе змяшчаюць даследчыкі.

 

Адказ на пытанне, дзе была летапісная Літва, даюць галоўным чынам некаторыя запісы нашых летапісцаў. Паведамленні гэтыя, як убачым, пацвярджаюцца тапанімікай і іншымі матэрыяламі.

 

Іпацьеўскі летапіс пад 1159 г. паведамляе пра тое, што менскі князь Валадар Глебавіч «ходяше под Литвой в лесех», а пад 1162 г., што ён жа выступіў на свайго праціўніка «с Литьвою». Адсюль бачна, што Літва знаходзілася па суседству з Менскім княствам. Да такой самай высновы, грунтуючыся на тых жа самых летапісных звестках, прыйшоў і А.Насонаў. І гэта добра пацвярджае тапаніміка. На правым беразе Усы (прыток верхняга Нёмана), па якой ішоў заходні рубеж Менскага княства, мы знаходзім у Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах Менскай вобласці тапонімы «Літва», якія, бясспрэчна, з’яўляюцца аўтографамі, што пакінула тут Старажытная Літва.

 

Тэрыторыю, якая ляжала на захад ад Менска, як Літву паказвае, але ўжо з боку Новагародка (і гэта асабліва каштоўна), запіс Іпацьеўскага летапісу пад 1262 г. Паведамляецца, што князь Войшалк «учини собе манастырь на реце на Немне, межи Литвою и Новымгородком». Як вядома, Войшалк заснаваў манастыр пры ўпадзенні ракі Валаўкі ў Нёман, там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаўрышава (на паўночны ўсход ад Навагрудка). Такім чынам, згодна з летапісам, на паўночны ўсход ад Лаўрышава, за Нёманам, у кірунку Менска знаходзілася Літва, што цалкам адпавядае летапісным звесткам 1159 і 1162 гг. Гэта ж пацвярджаюць і ўказаныя ўжо нам тапонімы «Літва». Калі б пад Літвой тут разумелася Аўкштайція, то летапісец ніяк не сказаў бы, што заснаваны Войшалкам манастыр быў паміж Літвою і Новагародкам, бо Аўкштайція знаходзілася ад Новагародка не ў паўночна-ўсходнім, а ў паўночна-заходнім кірунку.

 

Летапісная Літва была не толькі на правым, але і на левым беразе Нёмана. У 1190 г. князь Рурык Расціславіч вырашыў дапамагчы сваім родзічам — пінскім князям у барацьбе з Літвой і сабраўся ў паход на яе, але не здолеў дайсці туды, бо зрабілася цёпла і снег растаў, а ў гэтай балоцістай краіне толькі і можна ваяваць у моцныя халады. З гэтага можна зрабіць вывад, што Літва была недалёка ад Пінскай зямлі, за яе балотамі. Тое, што нейкая частка Літвы знаходзілася недалёка ад Прыпяці, адзначыў I. Бяляеў у сваёй кнізе «Очерки истории Северо-Западного края» (1867 г., с. 19). Пра гэта таксама сведчыць Іпацьеўскі летапіс пад 1246 г. Ён паведамляе пра літву, якая, зрабіўшы набег на Перасопніцу (на Валыні), вярталася праз Пінскую зямлю назад, дзе і была разбіта галіцка-валынскімі князямі. У наступным годзе Літва напала на Мельніцу і Лякоўню (таксама на Валыні) і зноў вярталася праз Пінскую зямлю, дзе таксама была разбіта. У 1262 г. атрады літвы, пасланыя Міндоўгам на валынскія гарады, адступалі: адзін — у кірунку Ясельды, а другі — да Небля, гэта значыць у бок Пінскай зямлі, як і ў папярэдніх выпадках. Паколькі кожны раз зваротны шлях літвы праходзіў праз Пінскую зямлю, то можна зрабіць вывад, што Літва знаходзілася дзесьці па суседству з ёй. Так яно і было, што непасрэдна пацвердзіў Іпацьеўскі летапіс. Пад 125З г. у ім гаворыцца, як галіцка-валынскія князі, ідучы праз Пінск на Новагародак, сустрэлі на сваім шляху літву: «И послаша сторожу Литва на озеро Зьяте (у сярэдзіне XVI ст. пры перапісе пінскіх пушчаў яно ўжо называлася балотам) и гнаше через болото до реки Щарье». «Сторожа» звычайна высылалася для аховы межаў краіны. З гэтага вынікае, што Літва знаходзілася дзесьці ў вярхоўі левага прытока Нёмана — Шчары. Дарэчы, назва гэта балцкага паходжання азначае «вузкая». Але А. Краўцэвіч аспрэчвае гэта, сцвярджаючы. што па р. Шчары ішла мяжа паміж Новагародскай і Пінскай землямі (с. 115). Аднак ён, гаворачы аб з’яўленні ліцвінскай «сторожы», не ставіць пытання: «Адкуль і з якога боку яна магла з’явіцца?» Улічваючы тое, што галіцка-валынскія войскі ішлі з Пінска на Новагародак, гэта значыць з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, то ліцвінская «сторожа» магла перарэзаць ім шлях толькі з паўночнага ўсходу, гэта значыць з боку Шчары. Менавіта яна і гнала варожае войска да гэтай ракі, бо там была Літва са сваім галоўным войскам. Што па гэтай рацэ ішла мяжа Старажытнай Літвы з Пінскай зямлёй, зноў-такі пацвярджае і тапонім «Літва» на ёй (Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці).

 

Гэта Літва прыкрывала сабою Новагародскую зямлю з паўднёвага ўсходу, бо галіцка-валынскія войскі, перамогшы яе, «наутрея же плениша всю землю Новогородскую». Пра такое ж месцазнаходжанне Літвы гаворыць і запіс Іпацьеўскага летапісу пад 1256 г.: «Данилови ж (Даніла Галіцкі) пошедшу на войну на Литву, на Новогородок». Гэта значыць, што галіцкія войскі ішлі на Новагародак той жа дарогай, што і ў 1253 г., а менавіта праз Літву. Гэтыя факты, відаць, і мела на ўвазе Ф. Гурэвіч, калі зазначыла, што ў летапісных звестках пра Навагрудак у 50—70-х гадах XIII ст. «апавядаецца аб пранікненні галіцка-валынскіх князёў з Літвы ў гэты горад». У Т. Нарбута мы чытаем аб тым, што ў 1405 г. тураўскі біскуп Антоній са згоды Вітаўта хрысціў у Літве народ у праваслаўную веру. Было незразумела, чаму менавіта тураўскі біскуп хрысціў Літву, якая, калі яе атаясамліваць з Аўкштайціяй, знаходзілася далёка ад Турава. Але ў святле папярэдне сказанага ўсё становіцца ясным. Літва была ў суседстве з Турава-Пінскай зямлёй. I таму зусім натуральна, што яе хрысціў тураўскі біскуп. Не зразумела, чаму прыведзеныя намі шматлікія і яскравыя сведчанні аб сумежжы Старажытнай Літвы з Пінскай зямлёй некаторымі даследчыкамі лічацца ўскоснымі і таму непераканаўчымі.

 

У свой час А. Качубінскі меркаваў, што назва «Літва», звязваючыся з коранем «лі» ў нашым «ліць», у літоўскім «ліетус» (дождж), азначае жыхароў вільготнай мясцовасці. Ён сцвярджае таксама, што назва «дрыгавічы» таксама літоўскага паходжання («дрэгнас» — па-літоўску «вільготны»). Тое, што летапісная Літва ў старажытнасці знаходзілася па суседству з балоцістай Турава-Пінскай зямлёй, населенай дрыгавічамі, пацвярджае гэтыя меркаванні даследчыка. Пра такое суседства сведчаць і археалагічныя даследаванні. В. Сядоў на іх падставе лічыць, што дрыгавічы далей на поўнач ад Выганаўскага балота не жылі нават у адносна позні час. Менавіта Выганаўскае балота было прыроднай мяжой паміж Пінскай зямлёй і летапіснай Літвой. Яно ж было прычынай і таго, што дрыгавіцкая каланізацыя летапіснай Літвы значна замарудзілася і таму гэта апошняя магла так доўга праіснаваць. У згодзе з прыведзенымі фактамі знаходзіцца і паведамленне М. Стрыйкоўскага пра літву над Нёманам, «якая жыла ў пушчах і здаўна прыслужвала Навагрудскаму княству».

 

Характэрна, што на тэрыторыі, якая ў летапісах выступае пад назвай Літвы, да сённяшняга дня захаваўся тапонім «Літва». Населеныя пункты з такой назвай мы сустракаем у Слонімскім (Гродзенская вобл.), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобл.), Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Маладзечанскім (Мінская вобл.) раёнах. Гэта карэнныя назвы, якія супадаюць з летапіснай назвай «Літва» і якія маюцца толькі ва ўказаным рэгіёне. Іх трэба адрозніваць ад тапонімаў тыпу «Літвінава», «Літвінавічы», «Ліцвякі» і ім падобных, якія маюцца ў іншых рэгіёнах Беларусі, Расіі, Украіны. З’яўленне іх там звязана з высяленцамі з Літвы ў тыя мясцовасці. Адзін з такіх тапонімаў — «Ліцвілішкі» — выяўлены намі на тэрыторыі Аўкштайціі (былая Мукснікаўская воласть Віленскага павету). I побач з ім — тапонім «Мінчукі». Зразумела, што яны былі заснаваны выхадцамі з летапіснай Літвы і суседняй з ёй Міншчыны.

 

Летапісныя даныя і тапаніміка даюць магчымасць арыенціровачна вызначыць тэрыторыю Старажытнай Літвы. На поўначы яна межавала з Полацкім княствам па нёманскай Бярэзіне. Пазней яна была зблытана з дняпроўскай Бярэзінай, якую і лічылі мяжой Літвы з Руссю. Так, маскоўскія паслы, прад’яўляючы прэтэнзіі на беларускія гарады, гаварылі паслам Вялікага княства Літоўскага: «...а рубеже был тем городам с Литовской землею по Березыню». Пра літоўска-полацкае сумежжа тут сведчаць і размешчаныя побач тапонімы «Літва» і «Палачаны» (Маладзечанскі р-н). Па гэтай жа Бярэзіне ішла паўночна-заходняя мяжа Літвы з Нальшчанамі. На ўсходзе Літва межавалася з Менскім княствам, заходні рубеж якога не ішоў далей ракі Усы (прыток Нёмана). На ўсходзе левабярэжжа верхняга Нёмана Літва ў глыбокай старажытнасці суседнічала з другім балцкім племем — лотвай, пра што сведчаць аднайменны гідронім (Капыльскі р-н) і тапонімы «Вялікая Лотва» і «Малая Лотва» (Ляхавіцкі р-н). Не выключана, што менавіта адсюль і пачалося рассяленне літвы і лотвы: першай — на паўночны захад, другой — на поўнач і паўночны ўсход. Далей мяжа Літвы пераходзіла на р. Шчару, вялікі паўднё’вы выгіб якой і з’яўляўся прыродным рубяжом Літвы на паўднёвым усходзе, поўдні і паўднёвым захадзе. Прыкладна па вярхоўі р. Мышанкі і па ніжнім цячэнні р. Валаўкі ішоў заходні рубеж Літвы, які ў больш старажытныя часы аддзяляў яе ад яцвягаў.

 

Для навукі мае прынцыповае значэнне высвятленне пытання, дзе была «Літва Міндоўга». У. Пашута паказваў яе ў Аўкштайціі, на тэрыторыі, якая ўключала гарады Вільню, Трокі, Дзялтуву, Укмерге. Але на гэтай самай карце ён змяшчаў (праўда, з пытальнікам) г. Варуту, дзе, як адзначана ў летапісе пад 1252 г., бараніўся Міндоўг ад сваіх супраціўнікаў, на месцы сучаснага пасёлка Гарадзішча (Баранавіцкі р-н), што вельмі далёка ад Аўкштайціі. У сувязі з гэтым узнікае пытанне, чаму Міндоўг бараніўся ад ворагаў не ў «Літве Міндоўга», а ў Новагародскай зямлі, чаму ён кінуў «сваю» Літву і прыйшоў шукаць абарону ў чужой зямлі. У. Пашута не ставіў гэтых пытанняў і, натуральна, не даў на іх адказу, як і не тлумачыў, чаму ён меркаваў, што Варута знаходзілася на месцы сучаснага Гарадзішча.

 

Але ўся справа ў тым, што «Літва Міндоўга», як і ўся Літва, знаходзілася не ў Аўкштайціі, а ў Верхнім Панямонні, дзе і Варута. Ужо летапіснае паведамленне, што «Даниил возведе на Кондрата Литву Миндовга Изяслава Новогородского», дае зразумець, што «Літва Міндоўга» і Новагародак знаходзіліся блізка адна ад другога. Відаць, гэта блізкасць была прычынай таго, што Э. Гудавічус, які прысвяціў «Літве Міндоўга» спецыяльнае даследаванне і які лічыць, што яна знаходзілася на поўдні сучаснай Літвы, нават не ўказаў, дзе і ў якім кантэксце яна ўпамінаецца. Блізкасць «Літвы Міндоўга» ад Новагародка дае магчымасць вызначыць (хоць прыблізна) месцазнаходжанне Варуты. Хаця яе атаясамліванне з сучасным Гарадзішчам не можа з’яўляцца бясспрэчным, аднак яно можа быць блізкім да ісціны. Мы са свайго боку пра месцазнаходжанне і назву Варуты выказваем такое меркаванне. Між рэкамі Сэрвеччу і Валоўкай ёсць невялічкая рэчка Рута і некалькі населеных пунктаў з такой назвай. Магчыма, на месцы аднаго з іх і знаходзілася Варута. У першапачатковай рэдакцыі летапісу, створанай, як меркаваў У. Пашута, у Новагародку, магло быць напісана, што Міндоўг «вниде во град во Руту». Паўтарэнне прыназоўнікаў характэрна для Новагародскага летапісу: «на реце на Немне», «за Домонтом за Нильшанскім», «На Романа на Брянского». Пазнейшы рэдактар, устаўляючы Новагародскі летапіс у Галіцка-Валынскі, мог, не разабраўшыся, «во Руту» прыняць за адно слова і, зрабіўшы іншыя рэдакцыйныя змены, напісаць «вниде во град именем Ворута». Магчыма, што Варута знаходзілася на месцы сучасных Карэлічаў, якія размешчаны на р. Руце і дзе ёсць гарадзішча.

 

Менавіта «Літву Міндоўга» разам з правабярэжнай Літвой і Нальшчанамі ваяваў у 1258 г. татарскі ваявода Бурундай. Але Р. Батура мяркуе, што пад «зямлёй Літоўскай» у летапісе трэба разумець Новагародскае княства, якое нібыта ўжо належала Літве. Аднак ён не ўлічыў таго, што ў гэты час Новагародак не атаясамліваўся з Літвой, пра што сведчыць згаданае вышэй летапіснае паведамленне аб заснаванні Войшалкам манастыра паміж Літвой і Новагародкам. У 1262 г. Міндоўг помсціў валынскаму князю Васільку за яго ўдзел у паходзе Бурундая нападам на валынскія гарады. Паказальна, што атрады літвы і ў гэты раз адступалі праз Пінскую зямлю, што яшчэ раз сведчыць аб знаходжанні «Літвы Міндоўга» паміж Пінскай і Новагародскай землямі. З гэтага вынікае, што Бурундай не мог ваяваць адзіную ў той час Літву, якая знаходзілася ў Верхнім Панямонні і з якой ён перайшоў у Нальшчанскую зямлю. Хоць апошняя пакуль што даследчыкамі дакладна не лакалізавана, аднак бясспрэчна, што яна, мяжуючыся з Літвой, знаходзілася на паўночным захадзе сучаснай Беларусі. I калі Бурундай, рухаючыся з паўднёвага ўсходу, прайшоў праз Літву ў Нальшчаны, то лівонцы і рыжане, якія рухаліся з паўночнага захаду, праз Нальшчаны (durch Nalsen) праніклі ў Літву. Гэта яскравае супадзенне ў паказаннях Іпацьеўскага летапісу і Лівонскай Рыфмаванай хронікі — яшчэ адно відавочнае сведчанне, дзе была Старажытная Літва. Суседствам Новагародка і «Літвы Міндоўга» тлумачыцца факт з’яўлення апошняга ў гэтым горадзе.

 

Гэты вывад зроблены намі, як бачна, на падставе пісьмовых сведчанняў X — ХIII стст., якія не заўважаліся ранейшымі даследчыкамі і якія пацвярджаюцца тапанімікай. I толькі яны могуць пацвердзіць сапраўднае месцазнаходжанне пачатковай Літвы. Таму трэба адкінуць спробы некаторых ранейшых і сучасных даследчыкаў рабіць гэта на падставе пісьмовых звестак пазнейшага часу (XV—XVI стст.), бо тады ўжо назва Літвы пашырылася, у тым ліку і на ўсход сучаснай Летувы ў сувязі з пераходам сталіцы ў Вільню. Так, А. Краўцэвіч у сваёй кнізе «Стварэнне ВКЛ» (Мн., 1998. С. 114) называе прыведзеныя намі сведчанні ўскоснымі і таму непераканаўчымі. Гаворачы аб тапонімах «Літва», прыведзеных намі пры лакалізацыі Старажытнай Літвы, ён заўважыў, што яны не з’яўляюцца дастатковым аргументам у такім дэталёвым раяніраванні. Але ён чамусьці не заўважыў, што ўсе ўказаныя тапонімы супадаюць з прыведзенымі намі пісьмовымі звесткамі і што нідзе ў наяўнасці такіх тапонімаў няма. А. Краўцэвіч, напрыклад, гаворыць, што тапонімы «Літва» маглі ўзнікнуць на мяжы з Пінскай зямлей як перыферыйныя айконімы на мяжы гістарычных раёнаў ВКЛ «Літва» і «Палессе». Але гэтыя тапонімы ўзніклі не толькі на мяжы з Палессем, а і на мяжы з Менскай і Полацкай землямі, і ўсе яны, як было бачна, знаходзяцца ў згодзе з пісьмовымі дадзенымі XI — XIII стст. Хаця наша лакалізацыя Літвы абапіраецца на шматлікія факты, тым не менш А. Краўцэвіч лічыць яе самым слабым месцам нашага даследавання. Аднак гэты папрок трэба аднесці да самога А. Краўцэвіча. Ён лакалізуе Літву на тэрыторыі ад правых прытокаў Нёмана да Віліі. З усходу на захад яна размешчана ад Крэва (крыху на ўсход ад яго) і да Вільні (крыху на захад ад яе). Але гэта бачна толькі на карце, бо дэталёвага абгрунтавання гэтага ў кнізе няма. Праўда, зроблена спасылка на М. Любаўскага, але той абапіраўся на звесткі XV — XVII стст., якія не могуць быць прызнаны верагоднымі ў гэтым пытанні, бо ў той час назва Літвы значна пашырылася. Паўтараем, толькі на падставе звестак XI — XIII стст. можна лакалізаваць пачатковую Літву.

 

Зараз, калі больш дэталёва пачало разглядацца пытанне ўтварэння ВКЛ, шэраг даследчыкаў, асабліва летувіскіх, пачалі з асаблівай настойлівасцю даказваць, што пачатковая Літва і знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Летувы. Пры адсутнасці на гэта пісьмовых доказаў упор робіцца на археалагічныя матэрыялы. Так, у Вільні знойдзены рэшткі каталіцкага храма, і сцвярджаецца, што ён быў пабудаваны Міндоўгам у сваёй сталіцы, калі ён прыняў каталіцкую веру. Або сцвярджаецца Т. Баранаускасам і Г. Забелам, што дваром Міндоўга з’яўлялася Латва (Анікшчанскі р-н, Летува). Аднак археалагічныя дадзеныя могуць толькі сведчыць аб характары культуры, ступені яе развіцця, але яны не могуць устанавіць тагачасную назву той ці іншай тэрыторыі, бо на гэта могуць ўказваць толькі пісьмовыя звесткі.

 

Было зроблена пярэчанне, што тэрыторыю, паказаную намі як Літву, з IX ст. займалі славяне і што тут з X ст. існаваў старажытнарускі горад Ізяслаўль. Аднак славяне на гэтым месцы, як і на ўсёй тэрыторыі Беларусі, не былі аўтахтонамі, бо да іх, як зазначае Ф. Гурэвіч, «тут жылі балцкія плямёны культуры штрыхаванай керамікі». На гэта ўказваюць і археалагічныя помнікі, такія, як Гарадзішча (Баранавіцкі р-н), Бяздоннае, Кабакі, Ніз (Слонімскі р-н), Валожын (Валожынскі р-н), Дзяржынск, Навасады, Старая Рудзіца (Маладзечанскі р-н) і інш.

 

Трэба зазначыць, што першапачаткова ў канцы X ст. падпадала хрысціянізацыі толькі славянскае насельніцтва, а іншапляменнае заставалася ў язычніцтве. Вось чаму астравы балцкага насельніцтва яшчэ доўгі час існавалі на Беларусі, як, напрыклад, у раёне Абольцаў (Талачынскі р-н), Гайны (Лагойскі р-н) і інш. Насельніцтва іх было ахрышчана ў каталіцкую веру па ўмове Крэўскай уніі 1385 г. Між іншым, гэтым і тлумачыцца, чаму ў Абольцах і Гайне былі пабудаваныя першыя касцёлы на тэрыторыі Беларусі. Не выключана, што насельніцтва гэта, у тым ліку і Старажытнай Літвы, акружанае славянамі, у значнай ступені асімілявалася і было не столькі балцкім, колькі язычніцкім. Як убачым, Міндоўг і Войшалк спачатку былі язычнікамі. Нездарма ж пазнейшы Хлебнікаўскі летапіс у адрозненне ад «Аповесці мінулых часоў» Літву змяшчае сярод славянскіх плямёнаў.

 

У святле прыведзеных намі фактаў цяжка пагадзіцца з думкай, што найбольш раннія ўпамінанні Літвы адносяцца да ўсходняй, цэнтральнай і занямонскай частак сучаснай Літвы. Гэта адхіляецца першым жа ўпамінаннем Літвы пад 1009 г. у Кведлінбургскіх аналах. Ужо тое, што ў гэтай лацінамоўнай крыніцы назва «Літва» выступае ў славянскай форме і што тут гаворыцца аб яе сумежжы з Руссю (in confinio Rusciae et Lituae), сведчыць аб тым, што гаворка тут можа ісці аб Літве ў Верхнім Панямонні, бо толькі ў такім выпадку яна магла межаваць з Руссю, ад якой тэрыторыя сучаснай Літвы была адгароджана яцвягамі. Між іншым, у Летуве ўжо зараз пачалася шырокая падрыхтоўка да святкавання ў 2009 г. 1000 годдзя з часу ўпамінання Літвы ў пісьмовых крыніцах, прычым лічыцца, што яно адносіцца да тэрыторыі сучаснай Літвы. А гэта раўназначна таму, калі б 4 ліпеня 1957 г. беларусы адзначылі 800 годдзе першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах Белай Русі, паколькі ў адной з іх пад 1157 г. гаворыцца: «По смерти Юриеве (Даўгарукага) ростовцы, суздальцы и владимирцы со всеми городы здумавше пояше Андрея (Багалюбскага), старейшаго Юриева сына, и посадиша его на отчим столе во всей Белой Руси иуля 4 дня». З гэтага асабліва відавочна, што як Андрэй Багалюбскі не можа лічыцца беларускім князем у сучасным значэнні гэтага слова, бо ў той час пад Белай Руссю разумелася іншая тэрыторыя (цэнтр сучаснай Расіі), так і Міндоўга і іншых так званых літоўскіх князёў нельга лічыць за такіх у сучасным значэнні гэтага слова, бо ў той час пад Літвой разумелася іншая тэрыторыя (Верхняе Панямонне).

 

Сапраўднае месцазнаходжанне Старажытнай Літвы пацвярджаюць і наступныя паведамленні аб Літве, звязаныя са згаданымі вышэй паходамі на яе Яраслава Мудрага ў 1040 і 1044 гг. У Я. Длугаша знаходзім дадатковыя звесткі аб гэтым, а менавіта тое, што кіеўскі князь «разбіў на палях слонімскіх (прыгадаем, што тут ёсць таксама тапонім «Літва» — М. Е.) і завалодаў ёй да Нёмана», гэта значыць захапіў яе левабярэжную частку. Прыведзеныя факты абвяргаюць і думку, што тапонімы «Літва» ва ўказаным намі рэгіёне з’явіліся ўвыніку прасоўвання сюды пазней (калі менавіта, не ўказваецца) літоўскіх паселішчаў. Аднак падзеі 1009, 1040 і 1044 гг. паказваюць, што ўжо ў XI ст. гэта мясцовасць называлася Літвой.

 

Некаторыя даследчыкі, каб даказаць знаходжанне Старажытнай Літвы на поўдні сучаснай, з назвы рэчкі «Летаўка» (правы прыток Віліі ў раёне г.Кернаў) выводзяць назвы «Летува—Летава—Літва». Аднак гэта вельмі праблематычна, бо ў самых ранніх пісьмовых звестках, як і ў тапаніміцы, адлюстравалася назва «Літва», а не «Летува» і не «Летава». Ва ўсякім выпадку нельга бачыць толькі ўказаны спрэчны гідронім і не заўважаць цэлае гняздо адзначаных вышэй красамоўных тапонімаў «Літва» ў Верхнім Панямонні. Нельга прызнаць удалай і спробу лакалізаваць на тэрыторыі сучаснай Літвы ўладанні літоўскіх князёў XIII ст., згаданых у пісьмовых крыніцах. Справа ў тым, што тапонімы, падобныя на імёны названых князёў, ёсць нетолькі на тэрыторыі Літвы, але і ў іншых мясцовасцях, у прыватнасці на Беларусі, як, напрыклад, Таўтвілы (Пружанскі р-н), Юткі (Мядзельскі р-н), Даўяты (Браслаўскі р-н), Руклі (Аршанскі р-н) і інш. Спасылка Р. Батуры на грамату Міндоўга ад 1253г. нічога не дае для высвятлення месцазнаходжання Старажытнай Літвы ў Аўкштайціі, паколькі ў гэтым дакуменце пералічаны землі якія нібыта належалі Літве, але што разумелася пад ёй, тут не відаць. Тое і ў адносінах дагавора Гедзіміна ад 2 кастрычніка 1323 г. Ужо тое, што гэты князь, называючы сябе каралём Літвы, палічыў патрэбным у ліку іншых земляў, ад імя якіх ен заключыў дагавор, назваць Аўкштайцію і Жамойцію, гаворыць аб іх такім агульнавядомым найменні ў той час і што тытул караля Літвы, такім чынам, паходзіў не адсюль. Гэта ж пацвярджае і П. Дузбург, у якога Аўкштайція паказана ў сувязі з падзеямі 1291—1300 гг. як «уладанне караля Літвы» (terra regis Litowia), з чаго відаць, што Літва і Аўкштайція — розныя ў той час геаграфічныя паняцці. Як доўга яшчэ трымалася назва «Аўкштайція» ўжо ў час існавання ВКЛ, сведчыць упамінанне яе Вітаўтам у пісьме ад 11 сакавіка 1420 г. Тое, што ў 1268 г. Нальшчаны названы «правінцыяй Літвы», не гаворыць аб пашырэнні назвы апошняй на гэту зямлю, а толькі аб прыналежнасці яе да Літвы, што і адпавядала сапраўднасці, паколькі Войшалк заваяваў яе разам з Дзяволтай у 1264 г. Калі Вартберг паказаў Кернау ў Літве, то гэта зразумела, бо ён пісаў сваю хроніку пасля 1378 г., калі назва «Літва» ўжо замацоўвалася ў іншым месцы. Выказана яшчэ думка, што з тэрыторыі, якая нібыта з’яўлялася цэнтрам утварэння феадальнай літоўскай дзяржавы (гэта значыць усходу і цэнтра сучаснай Літвы), у пачатку XIV ст. знікла назва «Літва» і заменена там назвай «Аўкштайція». У такім разе незразумела, чаму гэта назва адтуль знікла і калі і чаму яна там зноў з’явілася і замацавалася.

 

Аднак усё адбывалася інакш: спачатку ўсходняя частка сучаснай Літвы называлася Аўкштайціяй, пра што могуць сведчыць і такія тапонімы, як «Аўкштайцы», «Аўкштыня», «Гаўкштаны», «Аўкштадворы», «Аўкштэлі», і ім падобныя ў былых Быстрыцкай, Міляцкай, Міцкунскай, Няменчынскай, Рашанскай, Шырвінскай і Янішскай валасцях Віленскага павету, у Жосельскай, Алькенішскай і Сумілішскай валасцях Троцкага павету, у Аляксандраўскай воласці Лідскага павету і ў Лынгмянскай воласці Свянцянскага павету толькі пазней у сувязі з перанясеннем сталіцы ў Вільню ў пачатку XIV ст. назва «Літва» з Верхняга Панямоння паступова пачала пераходзіць на ўсход сучаснай Літвы і замацоўвацца там. Але адначасова яна прадаўжала захоўвацца і на ранейшым месцы яшчэ цэлыя стагоддзі. У Магілё’ўскай хроніцы пад 1695 г. гаворыцца, што літоўскае пагранічча праходзіла недалёка ад Менска і Слуцка. Наколькі гэта назва ў Верхнім Панямонні мела ўсеагульнае прызнанне і нават афіцыйнае, можа служыць той факт, што дзекабрыст А. Бястужаў, жывучы ў 1821 г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага р-на, даў у Пецярбург такі свой адрас: «Литва, д. Выгоничи, в 40 верстах от Минска». Дзе знаходзілася ўласна Літва ў старажытнасці, добра ведаў і рускі гісторык М. Надзеждзін: «Уласна ў Літве ёй (літоўскай мовай.— М. Е.) гавораць ужо вельмі нямногія, і менавіта: адно паселішча ў павеце Вілейскім, некалькі сёл у паветах Навагрудскім і Слонімскім». Слушна адзначалася, што ў часы А. Міцкевіча Літвою называлі не толькі сучасную Літву, але і пэўную частку славянскай тэрыторыі. Аднак апошняя насіла такую назву не таму, што яна калісьці ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, а таму, што менавіта тут і была ў далёкія часы ўласна Літва.

 

Са знаходжаннем летапіснай Літвы ў Беларускім Панямонні звязана і тое, што насельніцтва яго, асіміляваўшыся ў беларусаў, называла сябе паранейшаму ліцвінамі. Пісьмовыя крыніцы адзначаюць гэта ўжо з канца XIII — пачатку XIV ст. Так, П. Дузбург, напрыклад, у сваёй хроніцы два разы (пад 1296 і 1305 гг.) піша пра змаганне нямецкіх рыцараў з літоўскімі і або два разы заўважае, што апошнія былі рускімі, гэта значыць толькі па назве былі ліцвінамі, а па сутнасці з’яўляліся славянамі. У «Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай» пад 1405 г. гаворыцца пра Андрэя Літвіна, які раіў Вітаўту не ісці на згоду з непрыяцелем, крыкнуўшы пры гэтым: «Не мири, Витавте, не мири». З прычыны гэтага Вітаўт празваў яго Нямірам, ад якога і род такі пайшоў. Як бачым, ні гэты ліцвін, ні вялікі літоўскі князь не гаварылі па-літоўску. У інтэрмедыі драмы Георгія Каніскага «Воскресенне мертвых» (1746) пад імем Літвіна выведзены беларускі селянін. А. Міцкевіч (1798 — 1855), які нарадзіўся пад Навагрудкам, сваю айчыну называў Літвой. Нават беларускі пісьменнік XIX ст. В. Дунін-Марцінкевіч (1807 — 1884), якога таксама нельга западозрыць у адсутнасці беларускай нацыянальнай свядомасці, лічыў, што ён вырас сярод ліцвінаў. Гэтак жа ўраджэнец Гродзеншчыны К. Каліноўскі, рэвалюцыйная дзейнасць якога прыпадае на 60-я гады XIX ст. і які заўсёды звяртаўся да свайго народа на беларускай мове, як правіла, называў родны край Літвой. Называе сябе ліцвінам і адзін з герояў трылогіі Я. Коласа «На ростанях» (у ей паказваюцца падзеі пачатку XX ст.) Баранкевіч, хаця ён і беларус. Мы не будзем больш прыводзіць аналагічныя прыклады, бо Я. Юхо пераканаўча паказаў, што назва «Літва» на працягу многіх стагоддзяў адносілася да Беларусі і была, па сутнасці, яе гістарычным найменнем. Толькі на пачатку XX ст., калі завяршыўся працэс утварэння беларускай нацыі, назва «Беларусь» замацавалася і за Беларускім Панямоннем, выцесніўшы адтуль назву «Літва», якая з таго часу стала адносіцца толькі да сучаснай Літвы.

 

Цяпер коратка спынімся на некаторых іншых гістарычных абласцях і княскіх родах, якія ў крыніцах упамінаюцца побач з Літвой. У дагаворы 1219 г. названы князі Булевічы і Рушкавічы. Адносна іх месцазнаходжання былі выказаны меркаванні. Так, I. Бяляеў паказваў без размежавання першых і другіх на тэрыторыі ад Віліі да Нёмана і Свіслачы і на ўсход да Бярэзіны дняпроўскай. На жаль, ён неўказаў ні крыніцы, ні меркаванняў, якія яму далі падставу для гэтай высновы. У апошні час Э. С. Гудавічус на падставе тапанімікі, якая супадае з імёнамі булевіцкіх і рушкавіцкіх князёў, лічыць, што Булевічы валодалі Шаўляйскай зямлён, а Рушкавічы — зямлёй Упітэ. Аднак такія тапонімы ёсць і на Беларусі (Булеўскае балота і інш.). Намі было выказана меркаванне, што Булевічы знаходзіліся на тэрыторыі Стаўбцоўскага р-на, таму там меліся тапонімы Балевічы. Гэта, як бачым, супадае са сцверджаннямі I. Бяляева. Булевічы толькі аднойчы ўпамінаюцца ў летапісах, і таму магчыма, што летапісец не зусім дакладна перадаў іх прозвішча. На гэту думку наводзіць тое, што ў Нягневічах (Навагрудскі р-н) ёсць рэчка з крыху незвычайнай назвай «Буловіч». Гэта не так далёка ад Стаўбцоўскага р-на і таму можа быць пэўным арыенцірам для лакалізацыі Булевічаў. Таму стане зразумелым, чаму Міндоўг так жорстка абышоўся з булевіцкімі князямі, усіх іх знішчыўшы. Падначаленне Булевічаў, якія знаходзіліся на яго шляху ад Новагародка ў Літву, адчыніла яму шлях да заваявання апошняй. Адзначым яшчэ, што ў Памераніі ёсць населеныя пункты Bulitz, Bullen. А гэта можа ўказваць на заходнеславянскае паходжанне Булевічаў, тым больш што імёны іх князёу, як, напрыклад, Вішымут, адносяцца да славянскіх. Магчыма, што Булевічы з усім сваім родам і князямі ўцяклі з заходнеславянскіх земляў, ратуючыся ад анямечвання і хрысціянізацыі, на тэрыторыі, дзе было яшчэ нямала язычніцкага насельніцтва.

 

Што да Рушкавічаў, то гэта прозвішча празрыста славянскае. На карце Памераніі мы знаходзім Ruskewits, што таксама можа ўказваць на месца, адкуль яны прыйшлі. Імёны іх князёў — Кінцібут, Ванібут, Бутавіт, Віжэнік, Вішлій, Кінцэній, Плікасова, Хвал, Сірвіт — носяць славянскі характар. Паранейшаму ў нас адсутнічаюць даныя, якія б далі магчымасць больш-менш дакладна вызначыць месца іх княжання. Толькі па тапанімічных даных, як гэта робіць Э. Гудавічус, вызначыць гэта нельга. Паколькі ў XIII ст. Рушкавічы рабілі напады на Валынь, то мы схільны лічыць, што іх уладанні былі па суседству з Пінскай зямлёй. Відаць, язычніцтва Булевічаў і Рушкавічаў найперш і звязвала іх з балцка-літоўскімі князямі.

 

У свой час Э. Вальтэр зрабіў спробу вызначыць месцазнаходжанне Нальшчанскай зямлі, якую ён паказваў па паўночным захадзе сучаснай Літвы. Адным з крытэрыяў для такой высновы была наяўнасць там тапонімаў тыпу «Налішкі». Аднак, адшукаўшы такі ў Жамойціі, даследчык зазначыў, што ён нічога агульнага з Нальшчанамі не мае. А гэта азначала, што і іншыя падобныя тапонімы нельга было ўпэўнена адносіць да Нальшчанаў. Прычынай няўдачы Э. Вальтэра было і тое, што ён, атаясамліваючы Старажытную Літву з сучаснай, не звярнуў увагу на сведчанні, якія супярэчылі гэтаму. Так, адзначыўшы, што ў нямецкіх крыніцах «Нальсен» і «Наліске» знаходзяцца ў сувязі з пагранічнай вобласцю, як бы спрэчнай, не жмудскай і не літоўскай, не заўважыў, што тут вельмі выразна паказана становішча Нальшчанаў як тэрыторыі, што раздзяляла Літву і Жамойцію. Прыведзенае Вальтэрам паведамленне Рыфмаванай хронікі, што шлях лівонцаў у Літву на Міндоўга пралягаў праз Нальшчаны і што яны знаходзіліся на дарозе ад Дзвінска да Літвы, таксама пацвярджала месцазнаходжанне і Старажытнай Літвы і Нальшчанаў. Але гэтыя сведчанні засталіся без уважлівага аналізу Э. Вальтэра. А. Кіркор атаясамліваў Нальшчаны з Гальшанамі. Паводле У. Пашуты, Нальшчанская зямля займала ўвесь крайні паўночны захад сучаснай Беларусі і крайні паўднёвы ўсход сучаснай Літвы (ад Нёмана ніжэй Гродна і да Заходняй Дзвіны ў раёне Даўгаўпілса і ад Крэва да Вільні). Гэта ў некаторых адносінах слушна, аднак яму не дадзена тлумачэнне. Нальшчаны непасрэдна межавалі са Старажытнай Літвой, як мы бачылі вышэй, і гэта дае падставу іх лакалізаваць на паўночным захадзе Беларусі. У некаторых месцах Рыфмаванай хронікі Нальшчаны маюць назву «Альсен». Яна, магчыма, нямецкага (гоцкага?) паходжання, бо магла ўтварыцца ад слоў Ааl (вугор) і Seen (азёры), што значыць «азёры, населеныя вуграмі».

 

Калі так, то гэта вобласць, відаць, займала тэрыторыю паўночна-заходняй часткі Беларускага Паазер’я, багатага вуграмі. Бясспрэчна, што карэннымі насельнікамі Нальшчанаў былі балты. Але, як вядома, гэта раён найбольш ранняга пранікнення славян-крывічоў, на што ўказвае назва «Крэва» і падобныя ёй. I таму Нальшчаны трэба адносіць да найбольш аславяненых к гэтаму часу абласцей. Бадай, неправамерна залічаць Нальшчанскую зямлю да балцка-літоўскіх, асабліва калі ўлічыць, што яе князі адсутнічалі ў валынска-літоўскім дагаворы 1219 г. Нездарма і нальшчанскі князь Даўмонт з усім сваім родам уцёк у Пскоў і там быў абраны князем. Пасля ХІІІ ст. назва «Нальшчаны» знікла, прынамсі ў пісьмовых дакументах. На іх тэрыторыі пазней утварылася Крэўскае княства.

 

Летапісная назва «Дзяволтва», мабыць, сцягнутая форма назвы «Дзевалотва», што можа гаварыць аб насельніках гэтай вобласці як адгалінаванні балцкага племя лотвы, што ў старажытны час насяляла цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі, тым больш што ў Хлебнікаўскім летапісе Дзяволтва і названа Лотвай «Хроніка Быхаўца», створаная ў XVI ст., указвае на існаванне Дзевалтоўскага княства, якое знаходзілася ў раёне Вількаміра. Няпэўнасць крыніц спарадзіла неразбярыху ў навуковай літаратуры. Так, на карце, прыкладзенай да кнігі У. Пашуты «Героическая борьба русского народа за независимость» (1956), Дзяволтва паказана ў міжрэччы Нявежы і Швентойі. А на карце «Земли и населенные пункты Древней Литвы» ў кнізе У. Пашуты «Образование Литовского государства» на месцы Дзяволтвы паказана вобласць Упітэ, а асноўная частка тэрыторыі Дзяволтвы аднесена на ўсход ад ракі Швентойі, туды, дзе звычайна паказваецца Аўкштайція.

 

Праблема месцазнаходжання Аўкштайціі таксама заблытаная. Нават нельга ўпэўнена сказаць, ці на тэрыторыі яе была Вільня, бо некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта гістарычная вобласць знаходзілася на захад ад Вільні. Тапаніміка сведчыць, што на тэрыторыі сучаснай Літвы аўкштайты займалі прастору ў міжрэччы Меркіс і Стравы і міжрэччы Жаймяны і Швентойі. Але наўрадці жылі аўкштайты за правым берагам Швентойі аж да р. Нявежыс, як гэта паказвае У. Пашута. У адной з нямецкіх хронік гаворыцца, што ў 1332 г. лівонцы зрабілі набег на Жмудзь і дайшлі да Швентойі. У наступным годзе яны зноў хадзілі на Жмудзь і дайшлі да Вількенберга. З гэтага відаць, што заходні рубеж Аўкштайціі не ішоў далей Швентойі.

 

Гаворачы аб месцазнаходжанні Жамойціі, тэрыторыя якой цягнулася да Балтыйскага мора, мы хочам звярнуць увагу на наяўнасць значнай колькасці тапонімаў тыпу «Жамойцішкі», «Жамайтэлі» і ім падобных у былых Бутрымонскай і Язненскай валасцях Троцкага, у Падбярэзскай, Рукойненскай, Янішскай валасцях Віленскага, у Аляксандраускай, Беняконскай, Ганчарскай і Эйшышскай валасцях Лідскага, у Дубатоўскай воласці Свянцянскага, у Забрэскай і Суботнікаўскай валасцях Ашмянскага паветуў і інш. Гэтыя тапонімы досыць сканцэнтраваны і лакалізаваны і ўшчыльную ахопліваюць усходнія і паўднёва-ўсходнія межы сучаснай Літвы. Е. Ахманьскі заўважыў неадпаведнасць назвы «Жамойція» (нізкая зямля) таму геаграфічнаму становішчу, якое займае гэта вобласць, размешчаная на высокім месцы. I ён выказвае меркаванне. што гэта назва паўстала тады, калі жамойты сядзелі на нізінным месцы над р. Нявежай. Але адсюль іх нібыта выцеснілі аўкштайты, якія прыйшлі з ашмянскіх высотаў (адсюль і Аўкштайція— высокая зямля). У выніку гэтага жамойты і засялілі сваю сучасную мясцовасць, выцесніўшы адтуль куронаў. Наяўнасць у адных і тых жа мясцінах жамойцкіх і аўкштайцкіх тапонімаў можа ў некаторай меры пацвярджаць гэту думку. Адначасова адсюль можна зрабіць выснову аб магчымасці таго, што ў нашых летапісах Аўкштайція выступае пад старой назвай. I гэта найбольш верагодна, бо яшчэ ў канцы XIX і пачатку XX ст. жыхары ўсходняй Літвы нярэдка называліся жамойтамі, а літоўская мова — жамойцкай.

 

З разгледжанага бачна, што балцка-літоўскія землі некампактна цягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад Балтыйскага мора да вярхоўя Шчары. У даследаваннях сцвярджаецца аб наяўнасці ў літоўскіх землях ужо у пачатку ХІІІ ст. адносна адзінай дзяржавы, сведчаннем чаго нібыта з’яўляецца дагавор 1219 г. Аднак з гэтым цяжка згадзіцца. У ім упамінаецца звыш 20 старэйшых князёў, што яскрава сведчыць аб выключнай раз’яднанасці гэтых земляў. Выраз «старэйшыя князі» адносіцца ў гэтым дагаворы не толькі да князёу Літвы, як гэта звычайна сцвярджаецца даследчыкамі, але і да князёў усіх пералічаных тут земляў. Тое, што князі Літвы названы першымі, яшчэ раз паказвае яе месцазнаходжанне ў Верхнім Панямонні. Яна была найбліжэй да Валыні і таму названа першай. Апроч таго, не звярталася ўвага на адсутнасць у гэтым дагаворы нальшчанскіх князёў. А гэта таксама не дае права гаварыць аб наяўнасці нават адносна адзінай дзяржавы ў балцка-літоўскіх землях. Але самае галоўнае — гэта так званае адзінства было вынікам не ўнутранага развіцця, а знешняга фактару: балцка-літоўскія князі былі пакліканы валынскімі князямі для барацьбы з палякамі і тым самым паказалі сябе ў якасці наёмнікаў.

 

На заканчэнне гаворкі аб літоўска-балцкіх землях зноў вернемся да Старажытнай Літвы. Найбольш важна тут будзе падкрэсліць, што яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з’яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Зразумела што пры аб’яднанні гэтых земляў яна не магла не ўвайсці ў склад тэрыторыі Беларусі як адна з яе састаўных частак. Не бачачы такога геапалітычнага становішча Старажытнай Літвы, нельга зразумець, чаму яна ў сярэдзіне XIII ст, апынулася ў фокусе палітычнага саперніцтва суседніх з ёю земляў, якія імкнуліся заваяваць яе, што было першым звяном у пашырэнні іх улады на іншыя землі. У гэтым саперніцтве і атрымаў перамогу Новагародак, які і стаў цэнтрам утварэння новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Толькі зараз у сувязі з аб’яднаннем беларускіх земляў, як убачым далей, пачалося аб’яднанне ў гэтай дзяржаве і балцка-літоўскіх земляў. Вось чаму няма ніякіх падстаў гаварыць аб існаванні да гэтага часу Літоўскай дзяржавы.

 

М. Ермаловіч