
![]() |
ЦЕРКОВЬ СВ. АЛЕКСАНДРА НЕВСКОГО город: СТОЛОВИЧИ/ БЕЛАРУСЬ
автор: admin
фотоаппарат: FUJIFILM FinePix S2960
фотографий: 5
Просмотров: 2620
|
В Столовичах есть красивая церковь св. Александра Невского. Это бывший костел – храм, возведенный в 1740-46 годах в стиле виленского барокко. Архитектором костела св. Иоанна Крестителя был знаменитый на всю Европу итальянец Фонтана, а после его смерти строительством занимался настоящий гений архитектуры – Глаубиц. Это единственный на всей территории Беларуси храм, принадлежавший ранее могущественному Мальтийскому ордену – защитнику Средиземного моря от пиратов и турок.
Стать кавалером ордена почитали за честь самые влиятельные и знатные люди своей эпохи, в том числе венценосные особы. В Речи Посполитой подобной чести удостоились наши земляки – государственный и военный деятель, знаменитый меценат, путешественник, инициатор строительства и обновления Несвижа – Николай Кристоф Радзивилл Сиротка (1549-1616) и его сын Жигимонт Кароль.
Последний заинтересовался орденом, еще учась в Болонье. Вступил в него в 1612 году и дал рыцарский обет. Через четыре года Николай Радзивилл основал в своих владениях – Столовичах – командорию, которую и возглавил молодой Жигимонт. В 1609 году отсюда вместе с другими крестоносцами он совершил паломничество в Константинополь. Именно из этого города Радзивилл вывез двенадцать легендарных золотых апостолов.
Деятельность рыцарей-иоаннитов в Беларуси прекратилась в 1817 году – после того, как земли Речи Посполитой вошли в состав Российской империи.
В 1869 году в Столовичах костел св. Иоанна Крестителя был перестроен и переосвящен в православную церковь. После переобрудования было возведено деревянное пятикуполье и колокольня, боковые трехъярусные башни сняты и установлен деревянный иконостас. До сегодняшнего дня – это действующий храм во имя святого Александра Невского.
Сегодня неподалеку от храма находится еще один любопытный памятник – мемориальный камень, установленный в честь битвы конфедератов гетмана Михаила Огинского с русскими войсками под предводительством Александра Суворова, которая состоялась 12 сентября 1771 года. Это событие послужило началом для первого раздела Речи Посполитой.
ЦЕРКОВЬ ИОАННА КРЕСТИТЕЛЯ (архит., иск.). В центре деревни.
В 1610 г. по приказу Н. Радзивилла здесь обосновался орден Мальтийских кавалеров, тогда же был построен деревянный костёл. В 1639 г. на его месте воздвигнута каменная часовня. В 1740 г. владельцем Столовичей и мальтийским командором М. Домбровским был заложен каменный костёл, строительством которого в 1740—41 гг. руководил архитектор И. Фонтана. Часовня была включена в общий объём постройки как пресвитерий. В 1743 г. архитектор И. К. Глаубитц доработал проект и завершил строительство костёла. Храм начал действовать в 1746 г. В 1863 г. переосвящён в православную Успенскую церковь.
Церковь — трёхнефная базилика с более низким пресбитерием и ризницами. Главный фасад сложной объёмно-пространственной композиции с 2 башнями по бокам разделён раскрепованными антаблементами на 3 яруса. Его основной декоративный мотив — слоистые пилястры. Вход подчёркнут 4 полуколоннами. Боковые фасады раскрепованы пилястрами. Высокие оконные проёмы с полуциркульными арочными завершениями украшены лепкой. Два ряда столбов делят интерьер на 3 нефа. Центральный перекрыт цилиндрическим сводом с распалубками на подпружных арках, завершён трёхъярусным алтарём и соединяется с Лоретанской часовней. Боковые нефы перекрыты крестовыми сводами и завершены двухъярусными алтарями. При входе в церковь — небольшой нартекс. Две колонны поддерживают хоры.
Декоративное оформление интерьера (архитектор И. К. Глаубитц) выполнено в технике стукко. Первый ярус главного алтаря оформлен спаренными колоннами коринфского ордера и развитым антабле-ментом, во втором вертикальный ритм колонн повторяют пилястры с раскрепо-ванными карнизами. Завершает компози-цию алтаря глория в виде лепного карту-ша. В центре алтаря — барочный картуш с рельефным изображением головы Иоанна Крестителя.
У 1706 г. войскі шведаў спустошылі Заходнюю Беларусь. На Слонімскім напрамку дзейнічалі палкі пад камандаваннем барона Крэйца, які ў пачатку сакавіка, узяўшы Слонім, рушыў у бок Ляхавіч і Нясвіжа. На тэрыторыі Баранавіцкага краю шведскія войскі спыніліся каля в. Баранавічы, але доўга тут не затрымаліся, бо, як пазней пісаў сам Крэйц, мясцовае насельніцтва аказала моцнае супраціўленне і вымусіла яго адступіць.
Пад націскам Пятра I на сейме 1717 г. былі абмежаваны правы некаталіцкай шляхты, у тым ліку і праваслаўных. Кацярына II, наадварот, выступіла ў ролі заступніцы праваслаўнай і пратэстанцкай шляхты, былі праведзены адпаведныя рэформы. Але гэта былі толькі зачэпкі, асноўнай жа мэтай манархаў Расійскай імперыі быў падзел Рэчы Паспалітай, абодвух народаў і іх каланіяльнае закабаленне.
Каб дабіцца адмены рэформы, у прыватнасці, ураўноўвання праваслаўных і пратэстантаў з католікамі, што прыняў сейм у 1768 г., рэакцыйна настроеныя магнаты і шляхта дзяржавы аб’ядналіся ў канфедэрацыю супраць С.Панятоўскага. Берасцейскі атрад канфедэратаў у 1769 г. на чале з Пуласкім атрымаў у баі пад Мышшу перамогу над каралеўскімі войскамі. Кацярына II накіравала сюды, па просьбе С.Панятоўскага, рускія войскі, якімі камандаваў Сувораў.
Бок канфедэратаў прыняў вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Агінскі (1729 — 1800). Яго харугвы 30 жніўня атакавалі адзін з царскіх палкоў непадалёку ад Ствалавіч. Камандзір палка Алабычаў быў забіты, і каля 500 чалавек трапілі ў палон.
Сувораў зрабіў імклівы пераход у бок Нясвіжа на падтрымку размешчаных там войскаў. Недалёка ад Ствалавіч ён атрымаў паведамленне, што гетман Агінскі з чатырма тысячамі войска знаходзіцца ў мястэчку і з ходу атакаваў яго.
Перамога рускіх войскаў была поўная. Агінскі згубіў усю артылерыю — 12 гармат, абоз, 300 чалавек палоннымі і 511 забітымі. Сувораў меў атрад колькасцю 800 чалавек і згубіў 8 чалавек забітымі і 80 параненымі. Сакрэт такога поспеху тлумачыцца найперш бяспечнасцю М.К.Агінскага і тым, што Сувораў прыняў тактыку начнога бою, якая ў той час амаль не выкарыстоўвалася. Кажучы іншымі словамі, ён парушыў агульнапрынятую на той час этыку вядзення вайны, зрабіў не рыцарскі ўчынак. Цікава, што дзеянні Суворава выклікалі незадаволенасць камандуючага рускімі войскамі ў Рэчы Паспалітай Веймарна. Па яго плану галоўная роля ў барацьбе з Агінскім павінна была належаць Дрэвіцу. Веймарн падаў рапарт у сталіцу імперыі, але там на гэта паглядзелі зусім інакш. Камандуючы быў зняты са свае насады, а Сувораў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага.
Праз год Сувораў заняў старажытную сталіцу Польшчы Кракаў. Гэтыя падзеі падштурхнулі суседнія дзяржавы да першага падзелу Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1772 г. За першым падзелам адбыліся другі і трэці, адпаведна ў 1793 і 1795гг., у выніку якіх гэтая федэратыўная дзяржава перастала існаваць. Беларускія землі былі далучаны да Расіі. У.І.Ленін у 1917 г. у лекцыі «Вайна і рэвалюцыя» сказаў пра трох манархаў, што падзялілі Рэч Паспалітую: «Курляндыю і Полынчу яны разам дзялілі, гэтыя тры каранаваныя разбойнікі. Яны дзялілі 100 гадоў, яны рвалі па жывому мясу. I рускі разбойнік уварваў болей, таму што быў тады мацнейшы». Усе спробы патрыётаў Рэчы Паспалітай аднавіць дзяржаву ў першай палове XIX ст. не мелі поспеху.
В.М.Дубейка.
МЯСТЭЧКІ
На Беларусі мястэчкі ўзніклі ў XIV ст., але большасць пасля 1588 г., калі статут Вялікага княства Літоўскага скасаваў прывілеі на іх стварэнне. Яны займалі прамежкавае становішча паміж горадам (месцам) і вёскай. Мелі права, і гэта адрознівала іх ад вёскі, на гандаль і рамяство, промыслы і кірмашы. Яны з’яўляліся гандлёва-рамеснымі сёламі, у якіх праз таргі адбываўся абмен сялянскіх прадуктаў на тавары для гаспадаркі і хатняга ўжытку. Ад гарадоў мястэчкі адрозніваліся перш за ўсё пераважнай роляй сельскагаспадарчых заняткаў у жыцці насельніцтва і меншай колькасцю жыхароў. Акрамя гэтага мястэчкі выконвалі ролю асяродка адміністрацыі і рэлігійнага культу.
За XVI ст. на Беларусі паўстала 140 новых мястэчкаў, з якіх 9 на тэрыторыі, якую сёння займае Баранавіцкі раён: Гарадзішча, Галынка, Ішкалдзь, Крашын, Моўчадзь, Мыш, Палонка, Пачапаў, Ствалавічы. Як правіла, усе мястэчкі ўзніклі на месцы ранеіі існаваўіпых феада.іыіых двароў, якія былі гаспадарчымі і адміністрацыйнымі цэнтрамі буйных феадальных маёнткаў ці комплексаў маёнткаў. Асноўнай прычынай узнікнення мястэчкаў быў рост буйнога землеўладання, што вяло за сабой эвалюцыю формаў феадальнай рэнты, павелічэнне яе грашовай долі. Гэты працэс паказвае на развіццё і ўдзел сельскага насельніцтва ў тавараабмене. Такія ж працэсы ляжалі ў аснове ўзнікнення мястэчкаў Баранавіцкага краю. Амаль усе яны ўзніклі ў непасрэдным суседстве з дварамі феадала.
Іх стварэнне афармлялася ў сваёй большасці граматамі вялікага князя, якія вызначалі прывілеі таго ці іншага мястэчка, павіннасці жыхароў і структуру кіравання. Найпершым мястэчкам, якое паўстала на тэрыторыі нашага краю, мабыць, патрэбна лічыць Крашын. Прывілей на яго стварэнне атрымаў на рубяжы XV —XVI ст. уладальнік Крашына Дзмітрый Пуцята (? — 1505). Ускосным пацвярджэннем гэтага можа служыць ліст вялікага князя Жыгімонта I ад 18 жніўня 1521 г., які дазваляў князю Малікбашу аднавіць у маёнтку Крашын пры торгу корчмы: «Жыкгнмонт Божю мнлостю корол Полски, велики княз Литовски, Русский княжа Пруское, Жомоитский и иных. Бил нам чолом княз Малнкбаша о том, что есмо дали ему двор наш Крошыно, со всим с тым как ся тот двор здавна в собе мел, на вечность и он поведил перед нами, иж там у Крошыне есть торг и корчмы бывали...»
У 1551 г. уладальніку Гарадзішча Яну Неміровічу быў выдадзены прывілей, які дазваляў будаваць у Гарадзішчы замак, закладваць горад, мець торг і корчмы. Князю Аляксандру Чартарыйскаму ў 1561 г. быў выдадзены прывілей, па якім дазвалялася арганізоўваць таргі ў Ствалавічах. Граматай 1558 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст дазволіў князю Раману Фёдаравічу Сангушку закласці мястэчка ў яго маёнтку Палонка.
Мястэчкі падзяляліся на дзяржаўныя (уласнасць казны ці вялікага князя) і прыватна-ўласніцкія. На тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна дзяржаўным было мястэчка Моўчадзь, але і яно ў 1661 г. перайшло, згодна з рашэннем сейма Рэчы Паспалітай, у катэгорыю прыватна-ўласніцкіх, стаўшы ўласнасцю магната Уладзіслава Халецкага.
Сярод паселішчаў Беларусі, якія плацілі дробны дзяржаўны падатак, згадваецца і мястэчка Моўчадзь. У XVI ст. яны плацілі ад 5 да 15 коп. грошаў літоўскіх, а ў 1643 г. плата ўжо складала ад 10 да 20 польскіх злотых.
Памеры мястэчак і колькасць насельніцтва ў іх былі розныя. У 1576 г. у мястэчку Ішкалдзь налічвалася 56 аселых пляцаў (двароў) з 81, а ў суседнім мястэчку Крашын у 1580 г. было 39 двароў. Аб колькасці двароў у іншых мястэчках Баранавіцкага краю даных няма, але можна ўпэўнена сцвярджаць, што іх было не больш за 100. Выключэннем можа з’яўляцца мястэчка Мыш, якое патрэбна прылічаць да невялікіх гарадоў Беларусі, бо гэта быў буйны па тым часе абарончы, сацыяльна-эканамічны, палітычны і культурны цэнтр, што знайшло сваё адлюстраванне і на картах Вялікага княства Літоўскага. У канцы XVIII ст. да мястэчкаў, дзе было болып за 100 двароў, адносіліся: Мыш (181), Моўчадзь (142), Гарадзішча (127), Ішкалдзь (108). У першай палове XIX ст. асяродкамі гандлю і буйнымі паселішчамі Баранавіцкага раёна працягвалі заставацца Гарадзішча, Моўчадзь, Мыш, Ствалавічы. Астатнія ж мястэчкі нічым не адрозніваліся ад звычайных вёсак.
Гандлёвая дзейнасць мястэчкаў канцэнтравалася на штотыднёвых таргах. Праходзілі яны ў розныя дні, але часцей за ўсё ў нядзелю. Прыкладам, у 1556 г. таргі ў мястэчку Моўчадзь адбываліся па суботах. На таргах прадавалі збожжа, жывёлу, мяса, скуры, сыр, соль, вырабы сельскага і гарадскога рамяства.
Некаторыя мястэчкі карысталіся правам праводзіць штогадовыя кірмашы, якія выконвалі важную ролю ў пашырэнні гандлёвых сувязей. На іх прадавалі і набывалі тавары рамеснікі і купцы, шляхта і сяляне, перакупшчыкі. Уладальнік Гарадзішчанскага маёнтка Юзаф Пац у 1752 г. атрымаў прывілей на правядзенне кірмашоў і таргоў у Гарадзішчы. З сярэдзіны XVII ст. такое права мелі Ствалавічы, дзе на працягу XVI — XIX ст. адбываліся слынныя кірмашы па гандлі жывёлай.
З абслугоўваннем мясцовага рынку была цесна звязана дзейнасць корчмаў, якіх у мястэчках было шмат. Яны з’яўляліся крыніцай даходаў для мяшчан і феадалаў. У XVII —XVIII ст. корчмы належалі феадалам, якія карысталіся правам прапінацыі (манаполіяй на продаж гарэлачных напояў), здавалі іх у арэнду мяшчанам. Уладальнік Мышы Сапега ў 1730 г. атрымаў з арэнды корчмаў 4500 злотых даходу. Такое становішча прыводзіла да павелічэння даходаў феадалаў, але значна пагоршыла становішча мяшчан і асабліва сялян.
З канца XVI ст. праз тэрыторыю Баранавіцкай зямлі праходзілі самыя галоўныя шляхі (дарогі-гасцінцы) Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Праз усю тэрыторыю Беларусі з усходу на захад праходзіў гасцінец з Полацка і Оршы цераз Менск, Мір, Паланэчку, Ствалавічы, Мыш, Палонку, Слонім, Брэст, а далей ішоў у Кракаў і Варшаву. Па гэтай дарозе «... яко гостинцом великим, на который час многие ездят», паведамлялася ў адным з дакументаў за 1541 г. Ажыўленай была так званая дарога вялікая, якая звязвала Пінск з Вільняй і якая ў Ствалавічах перасякалася з Варшаўскім гасцінцам. Таму, менавіта, у Ствалавічах існавала спецыяльнае памяшканне — камора, дзе аглядалі тавары купцоў і ўстанаўлівалі мыта (грашовы збор, пошліна), які збіраў скарб Вялікага княства Літоўскага з мясцовых купцоў за ўвоз і вываз за мяжу і з іншаземных купцоў за продаж тавараў на мясцовых рынках ці правоз па тэрыторыі дзяржавы. Суму мыта запісвалі ў мытныя кнігі. Да нашага часу збераглася мытная кніга Ствалавіч за 1708 г., якая захоўваецца ў рукапісным аддзеле народнай бібліятэкі ў Варшаве.
Гістарычныя крыніцы называюць Маўчадскую, або Віленскую дарогу. Яна брала пачатак у Слоніме і праходзіла праз Моўчадзь, Наваградак, Ліду. Вялікую ролю ў гандлі мясцовых купцоў адыгрывалі водныя шляхі. Праз Шчару і Сэрвеч, а далей праз Нёман яны звязвалі Баранавіцкі раён з Прыбалтыкай.
У мястэчках значнае развіццё атрымала рамесная вытворчасць. Так, у 1650 г. у мястэчку Новая Мыш працавала каля двух дзесяткаў рамеснікаў 13 спецыяльнасцей. Тут была наладжана апрацоўка скуры, дрэва, жалеза, мінеральнай сыравіны. Вырабляліся адзенне, прадзіва, зброя, будаўнічыя матэрыялы і шмат іншых тавараў, якія прадаваліся на мясцовым таргу ці вывозіліся ў другія мястэчкі на продаж. У больш дробных мястэчках рамеснікаў было не больш як 3 — 5 спецыяльнасцей. Прыкладам, у 1580 г. у мястэчку Крашын працавалі 4 рамеснікі, а ў мястэчку Ішкалдзь у 1579 г. — 1. Значнае месца ў гаспадарчым жыцці насельніцтва мястэчак займалі розныя промыслы: паляванне, рыбалоўства, бортніцтва і інш. У кожным мястэчку працавала па некалькі млыноў.
Усё ж асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. Занятак гандлем і рамяством спалучаўся з земляробствам і промысламі. Такое становішча вяло да сацыяльнай дыферэнцыяцыі жыхароў. Усё насельніцтва мястэчак абкладвалася павіннасцямі: паншчынай, чыншам, талокамі, гвалтамі і падводамі. Павіннасці мяшчан у карысць феадала выклікалі абмежаванне камерцыйнай дзейнасці. Вялікая шчыльнасць мястэчак на тэрыторыі Баранавіцкага краю выклікала драбленне мясцовых рынкаў, што адмоўна адбівалася на іх развіцці.
Вялікую шкоду развіццю эканамічнай дзейнасці ў мястэчках наносілі іх уладальнікі. Карыстаючыся вызваленнем ад пошлін, феадалы прымянялі прымусовую скупку экспартных тавараў у сялян з мэтай вывазу за мяжу. Усклалі на іх абавязак купляць у феадалаў прывезеныя тавары, выключаючы тым самым пасрэдніцтва паміж вёскай і мястэчкам. У Мышскім графстве сяляне павінны былі крэдытавацца выключна ў двары Сапегаў. Соль, рыбу, смалу, тытунь сяляне павінны былі купляць толькі ў двары, а феадалу прадаваць лён і пяньку. Усе магнаты вялі шырокі гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі як з фальваркаў, так і тымі, якія атрыманы ад сялян па падатку. Ва ўладанні Сапегаў сяляне і мяшчане былі дадаткова абкладзены салявым падаткам. За кожныя чатыры валокі пасаджанага поля яны павінны былі купляць ад двара адну дзежку солі і плаціць за яе на 105 грошаў больш, чым гандлёвы кошт.
У мястэчках быў шматнацыянальны склад насельніцтва. Асноўную масу складалі беларусы (ліцвіны), якія да XVII ст. адыгрывалі вырашальную ролю ў палітычным і сацыяльнаэканамічным жыцці паселішчаў. З канца XVII ст. пачынае павялічвацца доля яўрэяў, якія занялі ўрэшце рэшт галоўныя пазіцыі ў эканоміцы мястэчкаў. Іх здольнасці да камерцыйнай і фінансавай дзейнасці выкарыстоўвала дзяржава, магнаты і шляхта. Галоўныя заняткі яўрэяў — рамяство, гандаль, крэдытаванне, арандатарства, водкуп падаткаў, а часам і земляробства. У 1672 г. на кірмашы ў Ствалавічах адзін з яўрэяў прад’явіў прывілей, які даваў яму права на водкуп тытунёвага падатку па гарадах і мястэчках Наваградскага ваяводства. Дробная мясцовая шляхта часта трапляла да іх у даўгі і, не маючы магчымасці аддаць іх, губляла свае ўладанні. Так, у 1594 г. да Хаіма Машэвіча перайшла частка маёнтка Сваротва з вёскай Палонка, якая належала шляхціцу Мантоўту. I не дзіўна, што ў адносінах паміж хрысціянскім насельніцтвам і яўрэямі існавала пэўная сацыяльная напружанасць, якая перарастала часам у сутычкі паміж імі. Жыццё і быт яўрэяў моцна адрозніваліся ад жыцця і быту ўсяго астатняга насельніцтва. Яны былі аб’яднаны ў кагалы, строга захоўвалі законы сваёй веры. З кагалу спаганяўся дзяржаўны пагалоўны падатак. Усе кагалы мястэчак у 1717 г. унеслі ў скарбонку Вялікага княства Літоўскага 1375 злотых гэтага падатку. Аднак не ўсюды яўрэі складалі большасць насельніцтва мястэчак нават у больш позні час.
Ніводнае мястэчка Баранавіцкага раёна не мела магдэбургскага права. Іх кіраваннем займаліся ўладальнікі або назначаныя імі войты. На працягу XVI — першай паловы XIX ст. мястэчкі па сваёй гаспадарчай і сацыяльнай структуры займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай. Іх жыццядзейнасць — сведчанне развіцця прадукцыйных сіл і таварна-грашовых адносін феадальнага грамадства.
Аднак супярэчнасці гэтага грамадства — цяжкія павіннасці жыхароў, эканамічныя і палітычныя прывілеі шляхты, феадальная анархія — абумоўлівалі маруднасць развіцця адных, змяншэнне памераў і разарэнне другіх мястэчак.
В.М.Дубейка.
КАНДРАТ РЫЛЕЕЎ У СТАЛОВІЧАХ
У кожнага народа свая лінія гістарычнага развіцця і свае ўласныя героі: у беларусаў — філаматы, якія разбудзілі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а ён — рэвалюцыянера-дэмакрата Францішка Багушэвіча, які ў сваю чаргу натхніў на справу цэлы гурт беларускай інтэлігенцыі, распачаўшай нацыянальна-культурнае адраджэнне і разам з тым нацыянальна-вызваленчы рух.
У Расіі, па выслоўі У.Леніна, дзекабрысты разбудзілі спачатку Герцэна, а Герцэн «Колоколом» — рэвалюцыянераў-дэмакратаў. За што пяцёра дзекабрыстаў паплаціліся сваім жыццём. Сярод гэтых пяцярых быў Кандрат Рылееў.
I сталася так, што лёс у адначассе закінуў Рылеева — бунтара-будзіцеля — на радзіму філаматаў, нашу Навагрудчыну, у мястэчка Сталовічы, куды часцяком, разам з сябрамі-філаматамі прыязджаў на мясцовыя кірмашы ўраджэнец засценка Завоссе Адам Міцкевіч. Як гавораць, хадзілі побач, але пазнаёміліся толькі ў Пецярбурзе, тады, калі А.Міцкевіч за палітычную дзейнасць разам з іншымі філаматамі быў арыштаваны ў 1823 г. і высланы за межы Бацькаўшчыны ў Расію.
Праўда, імя Міцкевіча Рылееву было знаёма яшчэ да гэтай сустрэчы ў Пецярбурзе. Кандрат цікавіўся паэтычнымі творамі Адама. I калі ў 1822 г. выйшаў у свет першы том вершаў А.Міцкевіча, Рылееў пераклаў яго баладу «Лілеі» на рускую мову.
З Рылеевым і Аляксандрам Бястужавым, адным з рэдактараў «Полярной звезды», Міцкевіч у высылцы асабліва пасябраваў. Акрамя таго, што яны былі выдатнымі паэтамі, іх ядналі яшчэ і погляды па многіх пытаннях сучаснасці: былі прыхільнікамі французскай рэвалюцыі, грамадзянскіх свабод і канстытуцыі. Рылееў адчуў у Міцкевічу чалавека, блізкага яму па сваіх ідэалах, ён бачыў у ім сына народа, прыгнечанага царызмам, тым самым царызмам, які жалезнымі путамі скаваў і яго радзіму — Расію.
Аднак трэба адзначыць і тое, што паміж імі было рознагалоссе ў пытаннях будучага ўладкавання Расіі. У канстытуцыі дзекабрыстаў не прадугледжвалася воля для народа, сынамі якога з’яўляліся філаматы. Тым не менш у асяроддзі супрацоўнікаў часопіса «Полярная звезда» Міцкевіч сустрэўся з гарачай сімпатыяй і разуменнем яго патрыятычных пачуццяў. I калі з боку сяброў-філаматаў Адаму была зроблена заўвага, што ён занадта часта сустракаецца з расійцамі, то ён адказаў ім так: «Не прыпадабняйцеся сталовіцкім мужыкам, якія б’юць кожнага іудэя, помсцячы за раскрыжаванне Хрыста. Ці не быў праў той жыд, гаворачы, што не ён, а кагал загадаў звяршыць гэта злачынства?»
Адам Міцкевіч быў жаданым госцем у братоў Кірэеўскіх, Вяземскага, Сабалеўскага, у літаратурным салоне княгіні Зінаіды Валконскай. «Все в Мицкевиче возбуждало и привлекало сочувствие к нему, — піша ў сваіх успамінах П.Вяземскі. — Он был очень умен, благовоспитан, одушевителен в разговорах, обхождения утонченно-вежливого. Держался он просто, то есть благородно и благоразумно, не корчил из себя политической жертвы... Он был везде у места: и в кабинете ученого и писателя, и в салоне умной женщины, и за веселым приятельским обедом... Только весьма немногие, знакомые с польским языком, могли оценить Мицкевича-поэта, но все оценили и полюбили Мицкевича-человека».
I калі Міцкевіч разам з сябрамі-філаматамі Малеўскім, Яжоўскім атрымаў у Пецярбурзе дазвол на выезд у Адэсу, дзе ён павінен быў заняць пасаду выкладчыка Рышальеўскага ліцэя, Аляксандр Бястужаў з Кандратам Рылеевым забяспечылі іх лістом-рэкамендацыяй: «Рекомендую тебе Мицкевича, Малевского и Ежовского, — пісаў паэту Туманскаму ў Адэсу, А.Бястужаў. — Первого ты знаешь по имени, а я ручаюсь за его душу и талант. Познакомь их и наставь; да приласкай их бедных...» Ад сябе К.Рылееў дабавіў: і «Полюби Мицкевича и друзей его, добрые и славные ребята. Впрочем, и писать лишнее: по чувствам и образу мыслей они уже, друзья, а Мицкевич к тому же и поэт — любимец нации своей...» Так цёпла развіталіся дзекабрысты з беларускімі філаматамі.
Але вернемся ў Сталовічы. Размешчана мястэчка было на стратэгічна важным напрамку ваенных дзеянняў 1812 г. Таму і не дзіўна, што тут знаходзілася вайскоівая часць, у якой нёс службу малады прапаршчык першай коннай роты Першай рэзервовай артылерыйскай брыгады Кандрат Рылееў. Гэтую часць перакінулі сюды на некаторы час пасля замежных паходаў па землях Францыі, Швейцарыі, Нямеччыны.
Зразумела, Сталовічы — не Дрэздэн, куды за месяц да капітуляцыі Парыжа, была накіравана рота, у якой служыў Кандрат Фёдаравіч. Там яму было ўтульна і спакойна пад крылом каменданта Дрэздэна генерал-маёра, дваюраднага яго дзядзькі Міхаіла Мікалаевіча Рылеева, які прапанаваў пляменніку пасяліцца ў яго доме і перавесціся ў каменданцкае ўпраўленне.
Зусім іншыя ўмовы і асяроддзе для Кандрата Рылеева былі ў правінцыяльным мястэчку Сталовічы, дзе з верасня 1814 г. пачала кватараваць батарэя — шэсць узводаў пры дзесяці афіцэрах. Ішло папаўненне людзьмі і коньмі. Жыццё цякло сваім чэрагам, змяняліся дзень за днём, тыдзень за тыднем. Час траціўся афіцэрамі на пустаслоўе, гульні ў карты і выпіўку.
З прыездам на батарэю былога начальніка штаба артылерыі першай арміі І.Сухазанета ўсё рэзка змянілася. Пачалося з навядзення парадку і дысцыпліны. Гэта той самы Сухазанет, які 14 снежня 1825 г. па загаду імператара будзе расстрэльваць карцеччу паўстанцкія палкі на Сенацкай плошчы ў Пецярбурзе.
Генерал Сухазанет загадаў праводзіць заняткі па два разы ў дзень і амаль без адпачынку, што было невыносна цяжка. I Рылееў узбунтаваўся. Форму пратэсту супраць муштры ён абраў самую простую прынцыпова ігпараваць заняткі. Толькі на адзін род заняткаў, і то з вялікай агіднасцю, ён выязджаў — конныя артылерыйскія вучэнні. Ад пакарання Рылеева ратавала толькі тое, што ён не меў узвода. Так працягвалася ўвесь час, пакуль знаходзіўся ў мястэчку генерал.
Мабыць, каб канчаткова дапячы Сухазанету, Рылееў, акрамя таго, што не хадзіў на заняткі, яшчэ пачаў парушаць правілы ў нашэнні формы. На гэты раз Сухазанет не вытрымаў фрывольнасцей свайго падначаленага і аддаў загад арыштаваць яго. Арышт на Рылеева не падзейнічаў, не ўціхамірыў, а наадварот — ён пачаў падбухторваць сваіх калег па службе на непадпарадкаванне генералу. I калі яго словы таварышы па службе, як кажуць, прапускалі міма вушэй, то ён тут жа асыпаў іх едкімі эпіграмамі, пасля чаго пакрыўджаныя калегі стараліся пераканаць свайго неўгамоннага апанента. У такія хвіліны Рылееў з роспаччу канстатаваў: «Цяпер я бачу, як вы скажона разумееце словы мае».
Пасля такіх размоў тонкая і ўражлівая маладая душа Рылеева патрабавала самотнасці і працы. У такія моманты жыцця, па ўспамінах яго сучаснікаў, Кандрат Фёдаравіч большую частку дня праводзіў за простым, збітым з дошак рабочым сталом, у звычайнай сялянскай хаце, якую падшукаў для свайго гаспадара слуга Яўхімка. З Яўхімкам Рылееў быў заўсёды памяркоўны, адносіўся да яго са спагадай, ніколі не біў, як гэта іншы раз рабілі другія, нават не сварыўся, гаварыў з ім заўсёды ціха і ветліва.
Застаючыся ў адзіноце, Рылееў паглыбляўся ў чытанне кніг, якія стосам ляжалі на стале, на лаўках з параскіданымі паперамі, у кутках з рознымі скруткамі. Час ад часу адрываўся ад чытанкі і занатоўваў найбольш важныя, на яго думку, выслоўі. Асабліва ўчытваўся ў творы Жан-Жака Русо «Разважанні аб паходжанні няроўнасці», «Грамадскі дагавор», «Эміль». Знаёміўся з творамі Мантэск’е «Персідскія лісты», «Дух законаў», а таксама з работамі Сен-Сімона, Фур’е і іншых мысліцеляў.
Зразумела, што захапленне творамі такіх знакамітых людзей не магло прайсці бясследна для будучага ідэолага дзекабрысцкага руху.
Цягу да дабра і справядлівасці Рылееў засвоіў з дзяцінства, калі маленькім хлопчыкам адчуў на сабе несправядлівасць у доме бацькі — адстаўнога падпалкоўніка-тырана. Ён быў тыранам не толькі для прыгонных сялян, але і для сваіх родных. Сына сек розгамі амаль што кожны дзень, а жонку Анастасію Мацвееўну, уроджаную Эсэн, біў і замыкаў у склене. Праматаўшы і без таго сціплы скарб, ён пакінуў сям’ю на жабрацкае існаванне.
Пасля з такімі ж бесчалавечнымі адносінамі шасцігадовы Кандрат сутыкнуўся ў Першым кадэцкім корпусе, дзе хоць і вёў сябе прыстойна, але за свой упарты характар і за любоў да справядлівасці атрымліваў тое, што і дома.
Знаходзячыся ў Сталовічах, Рылееў не губляў часу. Ад маці, якая жыла ў Пецярбурзе, і свайго дзядзькі ён атрымліваў творы расійскіх аўтараў, пастаянна чытаў. Вёў шырокую перапіску з сябрамі, асабліва з Асоскавым — сябрам яшчэ па кадэцкім корпусе. Штотыднёва пасылаў яму спісаныя аркушы паперы. Іншы раз на пытанні сяброў адказваў у вершаванай форме:
Чтоб я младыя годы
Ленивым сном убил!
Чтоб я не поспешил
Под знамена свободы!
Нет, нет, тому вовек
Со мною не случиться;
Тот жалкий человек,
Кто славой не пленится!
Кумир младой души,
Она меня, трубою
Будя в немой глуши,
Вслед кличет за собою
На берега Невы.
У лісце да маці, які датуецца 6 сакавіка 1815 г., адасланым з Нясвіжа, ён пісаў: «Время проводим весьма приятно: в будни свободные часы посвящаем или чтению, или приятным беседам, или прогулке, любуемся восхитительными местоположениями. Под вечер бродим; при шуме воды и приятном шелесте лесочка погружаемся в мечтания, строим планы на будущее и через минуту уничтожаем оные; рассуждаем, спорим, умствуем — и, наконец, посмеявшись всему, возвращаемся каждый к себе и в объятиях сна ищем успокоения. К.Ф.».
У Нясвіж, дзе знаходзіўся штаб батарэі, Кандрат Фёдаравіч ездзіў, калі ў яго быў вольны час. Гэта здаралася не часта. У штабе, па ўспамінах яго сучаснікаў, Рылееў чытаў лепшыя творы прозы і вершы — да чаго ён меў вялікую здольнасць і дар слова. Перавагу аддаваў творам Дзяржавіна і Дзмітрыева. Аўдыторыя заўсёды была ў захапленні. Яго слухалі з вялікім задавальненнем. У заключэнне іншы раз і чытаў сваё напісанае і, калі знаходзіў, што яно слабое — знішчаў.
Можна пераканаўча сцвярджаць, што, знаходзячыся ў Нясвіжы, ён і тут не губляў часу, а працаваў у радзівілаўскай бібліятэцы, якая была багата літаратурай XVI — XVIII ст. Можа, менавіта ў гэтай бібліятэцы, лічаць нашы беларускія даследчыкі, збіраліся матэрыялы для рылееўскіх твораў на гістарычныя тэмы — думы «Глінскі», «Курбскі», «Дзмітрый Самазвазнец», «Іван Сусанін», «Багдан Хмяльніцкі», паэма «Налівайка».
У сакавіку 1815 г. Рылееў пакінуў Беларусь. Яго шлях ляжаў у Францыю, дзе пачыналіся «100 дзён Напалеона».
М.І.Бернат.