
![]() |
Ружанский дворец город: Ружаны/ брестская область/ Беларусь
автор: admin
фотоаппарат: FUJIFILM FinePix S2960
фотографий: 26
Просмотров: 2912
|
Дворцовый комплекс в Ружанах – один из крупнейших памятников дворцовой архитектуры Беларуси XVI-XVIII веков с чертами позднего барокко и классицизма. Его строительство началось в XVI веке, но и в последующие два столетия он неоднократно перестраивался. Сохранились основные постройки (главный и восточный корпуса, аркады, въездная брама и флигеля), фрагменты украшений интерьеров и конструкций перекрытий. Первоначально резиденция Сапег напоминала скорее неприступную крепость, нежели утонченный дворец. Постоянные войны то и дело норовили разрушить замок. Но во второй половине XVIII века канцлер Александр Сапега поднял из руин родовую резиденцию. Перестроенная резиденция из неприступного замка превратилась в утонченный дворец – белорусский Версаль. Но в 1786 году Сапега отдал замок в аренду и во дворце была заложена ткацкая, которая располагалась здесь более ста лет. В годы Первой мировой войны дворцовый комплекс вновь подвергся разрушениям. Реставрацию начали в 1930-х годах, но ее прервала Вторая мировая война. После боев 1944 года древние стены восстанавливать уже не стали.
ХТО ТАКІ ЛЕЎ САПЕГА?
Леў Сапега (1557—1633) — зорка першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі Беларусі. Ён нарадзіўся ў маёнтку Астроўна на Віцебшчыне ў шляхецкай сям’і. Л. Сапега атрымаў бліскучую адукацыю — спачатку ў Нясвіжскай пратестанцкай школе, а затым у Ляйпцыгскім універсітэце; свабодна валодаў пяццю мовамі.
Па вяртанні з Нямеччыны Л. Сапега быў заўважаны Сцяпанам Батурам і прыняты на службу да вялікага князя. У 1579 — 1582 гадах ён ваяваў супраць маскоўцаў на чале харугвы.
У 1584 годзе Л. Сапега ўзначаліў надзвычай адказнае пасольства ў Маскву, у часе якога выявіў неардынэрныя дыпламатычныя здольнасці, дамогшыся падпісання вельмі выгаднага для Беларусі «вечнага міру», за што і быў у 1585 годзе прызначаны на пасаду падканцлера.
Як падканцлер, а з 1589 году як канцпер Л. Сапега кіраваў зэмежнай палітыкай Беларускага гасладарства і прыкметна ўплываў на ўнутранае жыццё краіны. Першарадная заслуга Л. Сапегі ў тым, што ен падрыхтаваў і дамогся зацвярджзння Статута 1588 года, які гарантаваў эканамічную, палітычную ды культурную незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх Польшчы і Масковіі. Істотна і тое, што ён ужо тады з’яўляўся прыхільнікам не абагоўленай манархіі, а моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы, дзе, паводле ягоных слоў, «павінны панаваць законы, а не асобы».
Л. Сапега адыграў вырашальную ролю ў часе буйных ваенных кампаніяў на ўсходзе ў 1609 — 1611 і 1617 — 1618 гадах. Дзякуючы ягонай асабістай мужнасці і палітычнаму таленту Беларускае гаспадарства тады прыкметна пашырыла свае межы, вярнуўшы назад нашыя старадаўнія землі. Так, паводле ўмоваў Дзявулінскага замірэння ад 1 снежня 1618 года, Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Дарагабуж, Белы, Старадуб, Невель, Себеж, Красен, Ноўгарад-Северскі, Вяліжская воласць і Манастырскае гарадзішча.
Пра незвычэйнасць асобы Л. Сапегі, яго глыбокі патрыятызм асабліва сведчыць той факт, што ў часе вайны Вялікага Княства са Швецыяй, у 1625 — 1629 гадах, ён ахвяраваў амаль усю сваю маёмасць на ўтрыманне войскаў, зрабіўшы ўсё магчымае дзеля выратавання Бацькаўшчыны ў тую чорную часіну.
Дзякуючы чыннасці Л. Сапегі нашае старадаўняе гаспадарства не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але і перажыло новы перыяд эканамічнага ды культурнага росквіту, які з поўным правам можма назваць «эпохаю Лева Сапегі».